it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 27

глобус1
“Глобус Беларусі”
праект Андрэя Дыбоўскага
вокладка: Аляксей Кульбіцкі (дызайн), Глеб Лабадзенка (канцэпцыя, тэкст)

cябры! рэклямую вам новую DVD-вэрсыю дыска “Глобус Беларусі”. мяркую, што большасьць з вас ведае, пра што ідзе гаворка. хто ня ведае, сайт можна паглядзець ТУТ

калі казаць коратка, “Глобус Беларусі” — гэта самы поўны ў сьвеце ІЛЮСТРАВАНЫ збор беларускай архітэктуры, створаны адным чалавекам — Андрэем Дыбоўскім.
дыск — копія сайту. перавагі дыску:
* яго можна падараваць як падарунак
* каб глядзець “Глобус”, ня трэба будзе інтэрнэт (я, напрыклад, заўжды гляджу ў дарозе з ноўтбука)
* фоткі на дыску грузяцца нашмат хутчэй, чым на сайце (практычна імгненна)
* дыск вам могуць выслаць поштаю

ЗАМОВІЦЬ DVD “Глобус Беларусі” можна ў Андрэя Дыбоўскага ТУТ

кошт 29.900 руб., дастаўка па Беларусі 2000 руб.

глобус2

так выглядае разварот 2-3

глобус2-2

чацьвертая старонка вокладкі

глобус3

так выглядае задняя старонка дыска

глобус4

так выглядае сам дыск

глобус5

вокладка выкананая ў двух колеравых варыянтах (замаўляць можна любы)

ДЛЯ ТЫХ,  ХТО ДУМАЕ, НУ ШТО Б ЯШЧЭ ПАДАРАВАЦЬ НА НОВЫ ГОД, НАГАДВАЮ ПРА ДРУГІ НАЙЛЕПШЫ ПАДАРАРУНАК — дыск “ГАЛАСЫ”!

галасы

падрабязьней прачытаць пра дыск можна ТУТ

замовіць дыск можна ў мяне:

— напісаць на мэйл labadzenka@gmail.com

— пастукацца ў аську 431580025

— скайп labadzenka

З Калядамі ўсіх і Новым годам!

Тэгі:


9 Responses to “найлепшы падарунак на Каляды і Новы год”

  1. 1. mk Says:

    Вельмі добрая ідэя!
    На сайце часам не хочацца ўсяго чытаць, шукаць, а на дыску напэўна будзе зручней і можна заўсёды паглядзець, пачытаць.

    Я хачу такі дыск:)! Напэўна калі буду ў Беларусі куплю.

  2. 2. Mikalaj II Says:

    Я вельмі-вельмі задаволены!!! Я шчаслівы можна сказаць. Непамернае дзякуй Андрэю Дыбоўскаму!

  3. 3. Антон Супрановіч Says:

    Глянуў сайт. Знайшоў сваю малую радзіму – Дуброўна. Але не знайшоў там самага любага сэрцу помніка архітэктуры дубровеншчыны, дзе праводзілі амаль увесь вольны час я і мае сябрукі – Дубровенскай мануфактуры. Калі ёсць жаданне, магу выслаць здымкі, калега!

  4. 4. Ларыса Says:

    Нарэшце з’явіўся кавер!!!! Наат не верыцца! Падарылі мне гэны дыск на дзень народзін пару гадоў таму, была ў шоку, звычайная балванка.
    А кантэнт на самрэч эксклюзіў поўны.

  5. 5. Мiкалай Says:

    у бухгалтэрыi гэта завецца нематэрыяльныя актывы

  6. 6. GlobusBelarusi Says:

    > Глянуў сайт. Знайшоў сваю малую радзіму – Дуброўна. Але не знайшоў
    > там самага любага сэрцу помніка архітэктуры дубровеншчыны, дзе
    > праводзілі амаль увесь вольны час я і мае сябрукі – Дубровенскай
    > мануфактуры. Калі ёсць жаданне, магу выслаць здымкі, калега!
    Мануфактуру я здымаў летась, але апошнія 46 вандровак па Беларусі
    на сайт пакуль не дадаў…

  7. 7. GlobusBelarusi Says:

    > Нарэшце з’явіўся кавер!!!! Наат не верыцца!
    Падзяка Глебу Лабадзенка і Аляксею Кульбіцкаму.

    > А кантэнт на самрэч эксклюзіў поўны.
    Дзякуй на добрым слове.

  8. 8. vedmo4ka Says:

    Я жадаю Лабадзенку,
    Каб у 2010-ым
    Ён знайшоў свою паненку))))))))))))

    Глеб, а чего чітатлей блога с Новым Годом не поздравляешь)

  9. 9. Лех Качинский Says:

    Дизайн облжки не убедительный

Leave a Reply