it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 13

Увага!

Кнігу можна набыць:

* “Акадэмкніга” (ст.м. Акадэмія навук) — кошт каля 160 тыс.

* “Логвінаў” (Незалежнасці, 37а) — кошт каля 160 тыс.

* кніжная выстава “Свет кніг” (Купалы, 27)

* imbryk.by — кошт 200 тыс, бясплатная дастаўка па Беларусі

* knihi.by — кошт 158 тыс., удакладняйце ўмовы дастаўкі

“Нататкі таткі”, 80 старонак, каляровы друк, глянцавая папера, цвёрдая вокладка.

Гісторыя стварэння кнігі.

У свой Дзень Народзінаў паэт Андрэй Хадановіч даў старт адметнаму праекту, за які яму скажуць “дзякуй” усе бацькі, каму даводзілася чуць “не хачу есці”, “не хачу на двор” і “не хачу вучыцца”. Цяпер усё гэта вашыя дзеткі будуць рабіць з задавальненнем!

01

Піша Андрэй Хадановіч:

Сябры, не магу не падзяліцца радасцю. Варта было дажыць да 42 гадоў, каб нарэшце зрабіцца дзіцячым паэтам. Нават са сваёй кніжкай, якая вось-вось выходзіць па-беларуску. “Нататкі таткі” пісаліся пяць гадоў. Зразумела, музай-натхняльніцай была і ёсць дачка Алена. Аленка падрастала – і здараліся новыя і новыя нагоды нешта зарыфмаваць. Такія сабе вершы на ўсе выпадкі жыцця. Трэба пайсці пакарміць качак, пагайдацца на арэлях ці паехаць у грыбы – калі ласка. Трэба паплёскацца ў ванне, але без патопу і каб за сабой потым прыбралі – штось напісалася. Звярнула мама ўвагу, што цукеркі ядуцца лепей за боршч – трэба ратаваць сітуацыю. 🙂 Найчасцей дапамагае. А калі не, то прынамсі настрой падымае.

02

Так склалася, што кніжка доўга чакала свайго часу. Немцы даўно пераклалі, а ўкраінцы не толькі пераклалі, але і надрукавалі, а ў нас усё ніяк… Зрэшты, так яно нават лепей: за гэтыя пару гадоў, пакуль выдаўцы чухалі патыліцу, кніжка пісалася далей і з’явіліся новыя вершыкі! На ўсе поры году і на ўсе нагоды. Пра катанне на каньках і на ровары. Пра першага верасня і першы паход у школу. Пра суворы рэжым дзіцячага жыцця ды розныя складанасці выхавання. Спадзяюся, выйшла не сумна. Жонка смяецца. Дачка з першага слухання запамінае і апавядае на памяць гасцям. Асабліва вось гэтае:

У мяне бацькі – зьвяры:
Абуджаюць на зары…

 

або

 

Татка сеў пісаць нататку,
А малая – скок на татку.
Цап яго за бараду:
Беражыся – я іду!

 

ці такое

 

Ёсьць у нас пыласос –
Ён гудзе, як паравоз.
А за ім наўздагон
Ходзіць татка, як вагон.

 

або вось так

 

Шакаладную цукерку
Смачную хачу!
Pа яе аддам талерку,
Поўную баршчу.

 

Апошнія пару гадоў сталі запрашаць на розныя дзіцячыя імпрэзы. Я стаў прыходзіць і чытаць там. Спачатку вельмі баяўся, потым перастаў. Дзеткам нават падабаецца. А бацькі пытаюцца, дзе набыць кніжку. Сёньня ўжо магу ім адказаць.

03

Кніжку аформіла цудоўная мастачка Наталля Кійко. Атрымалая вельмі нестандартна і не нудна. Так, як я сабе ў ідэале і ўяўляў. Лёгкі дзіцячы панк, але не праз меру. Усё ў межах добрага густу. Выданьне, цьху-цьху-цьху, атрымліваецца сімпатчнае.

04


5 Responses to “Андрэй Хадановіч. НАТАТКІ ТАТКІ: дзе набыць кнігу?”

  1. 1. Vitaly Says:

    Спадары, не ў крыўду Наталлі Кійко, але дазвольце мне, як сталаму дызайнеру, выказаць меркаване. Цудоўныя вершы, але вельмі спецыфічне афармленне, якое (на мой погляд) не адпавядае настрою тэкстаў і не падыходзіць для маленькіх дзетак (чаму – спытайцеся ў дзетак; праверыў на сваіх). Таксама ёсць сумневы, што афармленне спадабаецца юнакам і дарослым, бо панкавасць – рэч маргінальная, а тэксты не для дарослых. Цікава, што сярод беларускамоўных кніг часта сустракаецца афармленне з прыкметамі савецкага рэтра/змрочнай манахромнасці/старажытнай пацёртасці/трагічнага надрыву, якія пры гэтым нібыта сведчаць пра высакароднасць і элітарнасць афармлення.
    Таму два пытанні:
    1. Ці ёсць магчымасць даслаць/распаўсюдзіць вершы ў электронным выглядзе?
    2. Ці можна перааформіць твор? Калі ласка, напішіце мне на 4kit@mail.ru

  2. 2. Vitaly Says:

    Яшчэ момант: вельмі неўдалая тыпаграфіка. Вёрстка тэкста незручная для чытання, гарнітура -вельмі складаная для маленькіх дзетак…

  3. 3. Anna Says:

    Згаджуюся пра афармленне – не вельмі пасуе для дзетак (хаця самі па сабе малюнкі вельмі мілыя). Але буду замауляць, бо дзіцячай літаратурай на мове не перабіраюць))

  4. 4. ВК Says:

    Ці плануеце выдаць аудыё-версію вершаў? Для тых, хто жыве за мяжой, такі варыянт будзе вельмі зручны.

  5. 5. Helen Says:

    Некаторыя вершы агучаны на youtube, шукайце “чытанка”

Leave a Reply