it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 11

даслана ЗБС “Бацькаўшчына”

paustannie

150 гадавіну паўстання Кастуся Каліноўскага беларусы ўшаноўвалі цягам усяго 2013 года. Мерапрыемствы, канферэнцыі і прэзентацый кніг, прысвечаныя гэтаму слаўнаму юбілею, прайшлі ў Беларусі, Літве, Польшчы.

 

Ідэі, словы паўстанцаў луналі цягам года ў паветры ды натхнялі на годныя ўчынкі. Таму абсалютна лагічна, што сярод беларусаў нарадзілася грамадская ініцыятыва ўшанаваць памяць касінераў, усталяваўшы помнік. Так, у вёсцы Слабодка Астравецкага раёна паўстаў гранітны помнік у выглядзе мяча, уваткнутага ў зямлю. Помнік прысвечаны паўстанцам 1863 года і зроблены выключна на прыватныя сродкі.

 

– У гэтай работы шмат прачытанняў, – пракаментаваў скульптурную выяву яе аўтар Ігар Засімовіч. – У першую чаргу гэта, канечне, ушанаванне памяці тых, хто загінуў у паўстанні. Тым больш што спрадвеку свой меч ваяры выкарыстоўвалі яшчэ і як крыж: на яго жагналіся, ім праводзілі загінулых у апошні шлях. Па-другое, гэта нашая, нашчадкаў, бязмерная ўдзячнасць за адвагу, з якой нашыя продкі з косамі ў руках ішлі на царскія пушкі. Два крыжы (каталіцкі і праваслаўны) на рукаятцы мяча маюць агульную перакладзіну – гэта сімвал адзінства хрысціян нашай краіны, якія заўсёды разам – плячо да пляча – змагаліся за яе свабоду. А надпіс на лязе мяча: “Каго любіш? – Беларусь! – То ўзаемна…” – гэта пароль, якім касіянеры абменьваліся паміж сабой.

 

Меч, усталяваны на пагорку, стаўся маўклівым годным напамінам нашчадкам пра ўсіх, хто загінуў за Радзіму. Цяпер ідзе праца па стварэнні інфраструктуры, і ўжо праз некаторы час вёска Слабодка будзе радая вітаць як замежных турыстаў, так і беларусаў на гэтым знакавым для кожнага з нас месцы.

paustannie2

Тэгі:


One Response to “Нашая агульная культурніцкая каштоўнасць: помнік паўстанцам 1863 года з’явіўся ў вёсцы Слабодка Астравецкага раёна”

  1. 1. Dima Shishanovski Says:

    Неабходна зрабіць нармальную фотку,ва ўвесь памер помніка, как была відаць уся яго вялікасць) Такім здымкам і падзяліцца ня сорамна будзе)))

Leave a Reply