it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 26

Прачытаў у “Звяздзе” геніяльны артыкул. Ён — яскравае сьведчанне таго, што ніхто нас, калі што, не абароніць, што нашыя супрацьпаветраныя сілы здольныя толькі зьбіваць паветраныя шары з мірнымі людзьмі.

Уявіце — нейкі вясёлы хлопец лётае над Рэчыцкім раёнам на самаробным самалёціку, і яго ня могуць злавіць ці вылічыць!.. І нават даюць абвестку ў цэнтральную газэту, што прыз таму, хто выдасьць авіяаматара — мільён рублёў!..

А дзе ж вашыя радары, а дзе ж вашыя лякатары, таварышы?.. Папрадавалі ўсё?..
Таварышы ўражаскія шпіёны! Не саромцеся — прылятайце ў Беларусь на самалётах і самалёціках!..

артыкул

Тэгі:


9 Responses to “над Рэчыцкім раёнам лётае невядомы самалёт”

  1. 1. tuta Says:

    а можа гэта НЛА лятае? 🙂

  2. 2. Ася Паплаўская Says:

    мдзя ))))

  3. 3. labadzenka Says:

    самае цікавае, што я прыкладна ведаю, хто гэта лётае. але нікому не скажу 🙂

  4. 4. vedmo4ka Says:

    24? Это я на ступе ночью над Днепром развлекалась))))))))))))

  5. 5. vedmo4ka Says:

    Метла, понимаете ли, в починке))))))))))))))

  6. 6. mumla Says:

    (поет дурным голосом) нннаааааааввввииииигаааатооооооррррррр,
    пропой мне канцону-другую, я конечно вернусь – жди меня у последних ворот…

  7. 7. Сяргей Says:

    Калісьці я працаваў у адной занюханай дзіцячай рэспубліканскай газетцы і часта ездзіў па розных цэнтрах тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. І вось у адным райцэнтры мне прапанавалі: “У маі ў нас будзе авіяцыйны фестываль, прыязджай – дадзім палётаць на самалёце з матацыклетным маторам”. І паказалі яго: аднамесны, без кабіны. Я не паверыў, кажу: “Як гэта дасце палётаць, я ж не ўмею”. А яны на поўным сур’ёзе растлумачылі: “Ён так устроены, што нават калі ты са страху кінеш штурвал і закрыеш рукамі вочы, то ён проста сам па сабе, збавіўшы абароты, прыземліцца”. У хуткім часе, не дачакаўшыся мая, я звольніўся з той газеткі і шкадую аб гэтым толькі таму, што ўжо не змог паехаць на фестываль. Хаця не ведаю, ці не быў той “поўны сур’ёз” сапраўдным жартам, але калі б даверылі, то палётаў бы. (А зараз цешуся толькі тым, што нядаўна “палётаў” на сваёй “Сузукі” – кульнуўся ў кувет і з разгону 90 км/г “праехаў” па інэрцыі дагары нагамі, на даху, як на саначках (уратаваў рамень бяспекі, так што цяпер усім раю прышпільвацца). Таксама незабыўныя адчуванні.)

  8. 8. Janina Says:

    Ярунду якуюта напісалі… Хіба можа самаробны самалёт быць падобным да АН-2?! Ён хаця і малы, у параўнанні з Боінгамі ды Аэробусамі, але ўсё ж у ім зьмяшчаецца 10 чалавек + экіпаж, хаця на Баравой мясцовыя спарцмены калі з навічкамі лятаюць, дык сядаюць 11мі і 12мі проста на падлогу. Не думаю што такі маторчык самастойна можна зрабіць. І ўвогуле артыкул (у газэцкі) неяк па савецку выглядае, знайшлі мне ворага і прыкметы апісалі…. У прынцыпе, Глеб, Вы ўжо самі добра адкамэнтавалі гэты артыкул

    П.С. У прынцыпе, я б на іх месцы ганарылася, што ў Беларусі нейкі мадэліст (а хто яшчэ, калі не мадэліст?!) уручную сабраў самалёцік, бо я на dropzone.by знайшла нейкі стары артыкул пра самастойна зроблены верталёцік, і чалавек хто яго стварыў быў першы ў Беларусі, хто ўручную сабраў верталёт (мо, гады 2 таму), адпаведна я мяркую, што самалёты таксама нячаста аматарамі ствараюцца, але часцей)

  9. 9. Nika Says:

    http://news.tut.by/society/146380.html – а вось і адказ на пытанне))) Толькі цікава: каму ж дасталася абяцаная прэмія? ;)))

Leave a Reply