it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 29

d0b1d180d18dd181d1821
Нават прозвішча старшыні гарвыканкама напісалі няправільна

У мінулую суботу Брэст святкаваў свае 990-я ўгодкі. Да гэтай даты быў адкрыты помнік, які чамусці называецца “1000-годдзю Брэста”. Помнік сапрыўды грандыёзны – тут выяўлены князь Уладзімір Васількавіч, вялікі князь Вітаўт, дзяржаўны дзеяч Мікалай Радзівіл Чорны, а таксама тры зборныя вобразы – фігуры Маці, Жаўнера і Летапісца. Наверсе помніка анёл-абаронца трымае крыж.
Абапал помніка змешчаныя 12 бронзавых дошак, на якіх коратка напісаная гісторыя горада. Выкананыя надпісы па-беларуску. Аднак…

d0b1d180d18dd181d1825
Літары “ў” там няма ў прынцыпе. То бок, усе 70 разоў, якія павінна быць літара “у кароткае” там стаіць “у даўгое”. А гэта – грубая арфаграфічная памылка. Ёсць і іншыя моўныя недахопы. Падрабязныя здымкі надпісаў мы перадалі аўтарытэтнаму філолагу, кандыдыту філалагічных навук Юрасю Бушлякову.
— Гэта – трыюмф непісьменнасці! – адказаў спадар Юрась. – Я выкладаў на філфаку БДУ, і за “у кароткае” паводле правілаў зніжаецца адзнака. У школе таксама гэта лічыцца за памылку. А на цэнтралізаваным тэставанні адымаецца цэлы бал – бо гэта паўнавартасная арфаграфічная памылка. Тое самае, што ў рускай мове напісаць “ш” замест “щ” – і сказаць, што “у нас рысачкі не было ў шрыфце”. Апроч таго, на дошках ёсць і іншыя памылкі. Напісана “Днепра-Бугскі”, а трэба “Дняпроўска-Бугскі”, напісана “асвЯчана”, а трэба “асвЕчана”, напісана “аб БерасцЕ”, а слушна – “аб БерасцІ”… Калі б студэнт дапусціў столькі памылак, ён атрымаў бы нуль балаў!..
d0b1d180d18dd181d1822
Іншы прыкол. Летапісец на помніку трымае ў руках кнігу, дзе пазначаны арганізатары ўсталявання помніка. Дык вось, нават прозвішча старшыні гарвыканкама там напісанае з памылкай: па-руску замест “ПалышЕнков» значыцца «ПалышИнков». Перахрысцілі і скульптара – спадар АндрЫюк стаў АндрЭюком.
d0b1d180d18dd181d1824
У Брэсцкім аблвыканкаме пра памылкі ведаюць.
— Яшчэ за 15 хвілін да адкрыцця помніка была скліканая нарада з удзелам намесніка міністра культуры спадара Рылаткі, — кажа Леанід Несцярчук, галоўны спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Упраўлення культуры аблвыканкама. – Там быў складзены пратакол, дзе зафіксаваныя ўсе памылкі і ўказана на неабходнасць тэрмінова іх выправіць. Мяркую, што такое адбылося праз спешку – праект помніка зацвярджалі 11 разоў, таму рабілася ўсё ў апошні момант. Але ўсё выправім.
Аднак на сённяшні дзень на помніку 1000-годдзя Брэсту працягвае красавацца 75 памылак – 70 разоў няма літары «ў» плюс яшчэ 5 арфаграфічных памылак.

Фота Жанны СІДАРУК.

Надрукавана ў сёньняшняй “Звяздзе”
d0b1d180d18dd181d1823

Тэгі: ,


6 Responses to “на помніку 1000-годзьдзя Берасьцю ўлады зрабілі 75 памылак!..”

  1. 1. Kubl Says:

    Не, ну калі ўжо над “і” кропачку паставілі, то маглі і над “ў” кропачку паставіць – тое самае было б.
    А помнік даволі вясёленькі. Кажуць стырэны дызайн з помніка Кацярыне ІІ у Адэсе.

  2. 2. labadzenka Says:

    адзін у адзін!

  3. 3. Kubl Says:

    От могуць жа калі захочуць не горш зрабіць! )))

  4. 4. kazalupЪ Says:

    выразня фалічная сімволіка….. ПАВАЖАЮ!!!!

  5. 5. Ihar Baranouski Says:

    Абсалютна незразумела, з чаго гэта сп. Ю.Бушлякоў вырашыў, што помнік трэба зрабіць “асьвЕчаным”, а не асьвЯчаным. Асьвечаны – гэта па расейску просвещённый. Інакш – адукаваны, які атрымаў асьвету. Выдумляць і дарма чапляцца тут няма чаго – дастаткова заглянуць хоць бы ў 3-т. рус-бел. слоўнік. а таксама і ў он-лайн слоўнік Нашай Нівы…
    Калі некаторыя р-кат пад уплывам польскай мовы дагэтуль ужываюць “сьвенты”, “асьвенчаны/асьвечаны/асьвячоны” – ну дык гэта адно іхняя нездольнасьць дагэтуль пазбавіцца ўплываў польскай мовы ў РКЦ у Беларусі. Звычайныя дыялектызмы з Гарадзеншчыны. А калі такія недарэчнасьці прапануе філолаг… Хіба ён не зразумеў кантэкст?..

Leave a Reply