it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 01

Адбылося гэта, у тым ліку, пасля маёй публiкацыi ў “Звяздзе”, а таксама іншых публікацый і грамадзкіх акцыяў
У нумары ад 30 лiпеня “Звязда” паведамiла пра прыкры недагляд у Брэсце: на помнiку 1000-годдзя горада было дапушчана 75 граматычных памылак! Большасць з iх былi аднолькавыя — у шрыфце адсутнiчала лiтара “ў”.

Тады “Звязда” самая першая напiсала пра гэты факт, а прадстаўнiкi Брэсцкага гарвыканкама паабяцалi нам усё выправiць.

Абяцанне стрымалi — у мiнулую суботу на помнiку з’явiлiся новыя дошкi з надпiсамi. Лiтара “ў нескладовае” заняла сваё пачэснае месца пасля галосных. “Днепра-Бугскi” канал справядлiва стаў “Дняпроўска-Бугскiм”, а “Вялiкае княства Лiтоўскае” цяпер паважна пiшацца “Вялiкае Княства Лiтоўскае”.

Тэкст падрэдагавалi i скарацiлi — вiдаць, каб менш было прасторы для памылак. У таблiчцы, прысвечанай XVІ стагоддзю, знiкла згадка пра Рэч Паспалiтую. Пэўна, таму, што на старой таблiцы адразу пасля ўсталявання нейкiя хулiганы-палонафобы спiлавалi гэтыя словы. Вырашылi, мусiць, не правакаваць дурняў.

Аднак чамусьцi не ўсе заўвагi “Звязды” былi ўлiчаныя. Берасцейская iкона Мацi Божай так i засталася “асвЯчана” (замест “асвЕчана”).

— Усе дошкi сапраўды былi замененыя, — распавёў “Звяздзе” Рыгор БЫСЮК, начальнiк Упраўлення культуры аблвыканкама. — Мы паўторна даслалi тэксты на ўзгадненне ў Iнстытут мовазнаўства Акадэмii навук, яны нам усё зацвердзiлi.

— Наконт “асвЯчана” дадам, што менавiта так нам i ўзгаднiла Акадэмiя навук, — кажа галоўны спецыялiст па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Упраўлення культуры аблвыканкама Леанiд НЕСЦЯРЧУК. — Мы спецыяльна акцэнтавалi на гэтым увагу i атрымалi такi адказ.

— А прозвiшчы старшынi гарвыканкама i архiтэктара мы выправiлi адразу ж пасля публiкацыi ў “Звяздзе”, — дадае намеснiк старшынi гарвыкнакама Вячаслаў ХАФIЗАЎ. — Зроблена гэта было на самiм помнiку, без дэмантажу кнiгi летапiсца.

Не будзем апускацца да драбязы i падлiчваць, колькi дзяржаўных грошай можна было б ашчадзiць, каб з першага разу напiсаць пiсьменна.

Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА.

Надрукавана ў “Звяздзе” за 1 сьнежня.

Тэгі:


7 Responses to “На помнiку 1000-годзьдзя Берасьця выправiлi памылкi”

  1. 1. Мiкалай Says:

    Доўга ж яны выпраўлялi. Можа vedmo4ka паскорыла справу сваiм чароўным пендалем 🙂

  2. 2. Michelson Says:

    апроч вашага хвастащства спадар Лабадзенка были акцыі берасцейцаў, шмат матэрьялаў на радыё рацыя, еўрарадыё, людзей за акцыі забілалі супрацоўнікі Амапу, а вы усё сабе прыпісваеце!

  3. 3. Michelson Says:

    апроч вашага хвастаўства спадар Лабадзенка былі акцыі берасцейцаў, шмат матэрьялаў на радыё рацыя, еўрарадыё, людзей за акцыі забіралі супрацоўнікі Амапу, а вы усё сабе прыпісваеце!

  4. 4. Алесь Says:

    Адбылося гэта пасля маёй публiкацыi – баюся “Вы” значна памыляецеся і робіце кепскі крок.
    Тут трэба ў першую чаргу адзначыць так, што ДЗЯКУЮЧЫ дзесяткам публікацый у СМІ і АКЦЫЯМ грамадскіх актывістаў.

    Я “Вас” глеб ніколі не магу чытаць – больна пафасна, але гэта ўжо зусім за край, майце ж сумленне – змагар слова.

  5. 5. labadzenka Says:

    шаноўныя калегі!
    я добра ведаю, што пішу, не кіпяціцеся так!
    добра ведаю, што менавіта пасьля майго артыкула ў “Звяздзе” гэтым зацікаліся многія іншыя СМІ, гэта дайшло да тагачаснага намесьніка міністра культуры Грыдзюшкі — і ён з тэлевізара паабяцаў, што ўсё выправяць. добра ведаю гэта, бо менавіта ў рэагаваннні на артыкул намесьнік мэра Берасьця спадар Хафізаў напісаў, што ўсё будзе зроблена.
    я добра памятаю, як два дні тэлефанаваў берасьцейскім чыноўнікам — і на дыктафон запісваў іх абяцанкі выправіць, а пасьля друкаваў іх у газэце — каб яны нікуды ўжо не падзеліся.

    я добра ведаю, што зрабіў для гэтага я — і ня ведаю, што зрабіў для гэтага кожны з Вас асабіста. няхай мяне папракнуць тыя, хто таксама працаваў у гэтым кірунку — і скажуць, што я схлусіў.

    а каго раздражняе пафаснасьць — няхай.
    калі нехта робіць справу, гэта заўжды напружвае тых, хто піша камэнты ў нэце.

  6. 6. vedmo4ka Says:

    Объективности ради- брестские чиновники более, чем на акции, реагируют на публикации в газете Совмина.
    Николай, вы меня идеализируете. ))) Честное слово, я просто случайно оказалась в Бресте, в нужное время . Или вы думаете, что высшие силы приготовили мне доску без ошибок? Чтобы я не расстроилась,,, ))))

  7. 7. vedmo4ka Says:

    калі нехта робіць справу, гэта заўжды напружвае тых, хто піша камэнты ў нэце.

    глеб, можно делать дело и писать комментарии. Одно другому не мешает.

Leave a Reply