it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 17

1379207_606057399432794_1367788808_n

Дырэктару Аўтобуснага парка №2

Ігару Уладзіміравічу Журку

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

 

Шаноўны Ігар Уладзіміравіч!

16.10.2013 я сеў у аўтобус №96 на прыпынку “Універсам Валгаград”. Наколькі мне ўдалося запомніць дзяржнумар аўтобуса – АВ 3884. Таксама спераду фарбай быў нанесены нумар, які пачынаўся на 031…

На лабавым шкле аўтобуса я заўважыў змешчаныя сцягі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Наколькі я ведаю, гэта забаронена правіламі экіпіроўкі аўтобусаў, бо можа перашкодзіць агляду і стварыць аварыйную сітуацыю.

Патрабую ліквідаваць парушэнне і паведаміць мне пра гэта ў тэрміны і на мове, прадугледжаныя Законам.

Ведаю з інтэрнэта, што ў Аўтобусным парку №2 гэта ўжо не першае такое парушэнне. Патрабую ўзмацніць кантроль за экіпіроўкай аўтобусаў і дадаткова інструктаваць кіроўцаў аб недапушчэнні падобных парушэнняў у далейшым. У выпадку паўтарэння падобных сітуацый буду вымушаны скласці скаргу на ваш аўтобусны парк у вышэйстаячыя інстанцыі.

У дадатку да ліста прыкладаю фотаздымак парушэння.

 

17.10.2013                                                                   Глеб Лабадзенка

 

 

Тэгі:


18 Responses to ““На лабавым шкле аўтобуса я заўважыў змешчаныя сцягі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі…””

  1. 1. зміцер Says:

    сёння таксама бачыў у тралейбусе 13 маршута (№4531) беларускі і расейскія сцягі. гэта можа нейкая салідарнасць, ці што?

  2. 2. labadzenka Says:

    дык будзеце пісаць? ці толькі дурня глеба такое хвалюе?

  3. 3. Viachaslau Dziyanau Says:

    Национальная гражданская кампания “Ябеда” продолжается… Это мелочность и склочность. Я когда еду в транспорте мне важно: чтобы кондиционер был, чтобы автобус не тарахтел, чтобы билетомат был, чтобы места для инвалидов были оборудованы, чтобы в срок транспорт приходил и тд….а вы смотрите, что там в кабине болтается))) Это клиника, это максимум может быть геройством только для ряда комментаторов на Радио свободе и НН, но не больше. А для обычных нормальных людей это картина маслом: “Самопровозглашение врагом народа”.

  4. 4. Alies` Says:

    Маскаль Viachaslau Dziynau – едзь у сваю Расею.

  5. 5. Viachaslau Dziyanau Says:

    Другой реакции от шаблонных не ожидал. У вас “герои своего времени”. А точнее не времени, “а своей тусовки”. С чем вас и поздравляю.

  6. 6. Шрек Says:

    Ну а ты чей герой, москалек?

  7. 7. Мiкалай С. Says:

    Шаноўны Viachaslau Dziyanau.
    Калi Вы грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, то Вашы патрабаваннi да транспарту на быдлячым узроўнi “чаркi i шкваркi”. Няўжо Вам абыякава калi Вас вязуць пад чужым сцягам? Няўжо ўсёроўна, што Расiя лiчыць Беларусь сваёй тэрыторыяй?
    Калi Вы грамадзянiн Расiйскай Федэрацыi, то па вызначэнню спадара Пуцiна Вы – замежны агент (для Беларусi на карысць Расеi) i, аналагiчна, як Вы адказалi Алесю, друглга камента ад Вас нельга чакаць.

    Бачыў як два маладыя хлопцы з заплечнiкамi, прыкiдваючыся глуханямымi, распаўсюджвалi сваю “прадукцыю” сярод кiроўцаў аўтамабiляў на скрыжаваннi на красным светлафоры. Калi яны падышлi да нашай машыны, мой сын ветлiва iх паслаў i гэтыя “глуханямыя” ўсё зразумелi.

  8. 8. Viachaslau Dziyanau Says:

    Ув. Николай С. Для меня уровень социального обеспечения граждан, более значимый нежели рассматривание атрибутики внутри кабины водителя. И если благополучие белорусских граждан для вас быдло уровень “чаркi i шкваркi”, то мне вас по-человвечески не понять, как и думаю большинству граждан. Да и я гражданин Беларуси и мои внешние политические приоритеты основаны не на культурном фетишизме и ненависти, а основаны на дружбе народов, союзничестве. И я не разделяю ваши негативные высказывания и действия в сторону нашего восточного соседа, ровно как и осуждаю русофобию в принципе.

  9. 9. Мiкалай С. Says:

    Шаноўны Viachaslau Dziyanau. Думаю Вы не маеце рацыi гаварыць за ўсiх беларускiх грамадзян – гэта дэмагогiя. I дзе Вы ўбачылi адмоўнае стаўленне да дабрабыту нашых суайчыннiкаў? Я хацеў звярнуць Вашу ўвагу на библейскую iсцiну. “Не хлебам адзiным жыве чалавек”. (гэта на конт “культурнага фетышызму”) Трэба яшчэ адчуваць сябе прадстаўнIком нацыi. А барацьба з чужымi сымбалямi яшчэ не нянавiсць. Чаму Вашы пачуццi толькi да ўсходняга суседу? Калi ўсёроўна пад якiмi сцяжкамi ездзiць па сваёй краiне, чаму б не ездзiць са свастыкай, або пад паўноночна-карэйскiм? Што ў Вас беларускага? – бачны толькi манкуртызм.

  10. 10. Viachaslau Dziyanau Says:

    Почему демагогия, выйдете на улицу и спросите у десяти первых встречных человек: что им важнее, какой флаг висит в кабине или наличие кондиционера?))) Я думаю результат будет показательным. Вы считаете себя выше за простого белоруса? Мелкое кляузничество никак не связано и не влияет на чувство принадлежности к нации. Борьба ничем не мешающим флажком, флагом, для многих братской страны -без всякого сомнения, есть ничто иное как ненависть. Корея и тем более несуществующий Третий Рейх никакого отношения к Беларуси, на сегодняшний день, не имеет. Россия же для нас – союзная страна, для многих братская страна, с миллионами проживающих там родственников и друзей.

  11. 11. Мiкалай С. Says:

    сцяг у кабiне i кандiцыянер нiяк не суадносяцца разам, Лiчу сваiм доўгам звяртаць увагу суайчыннiкаў i на сцяжкi. А таксама зрабiў выснову, што гэтыя “глуханямыя хлопцы” з Вашага руху “ПОО «Движение будущего»”. Бачна адкуль ногi растуць у Вашага руху

  12. 12. Viachaslau Dziyanau Says:

    Я знать не знаю, про каких глухонемых вы вообще говорите и чем они вас обидели тоже не знаю…))) Честное слово!

  13. 13. Alena Says:

    “сцяг у кабiне i кандiцыянер нiяк не суадносяцца разам”. Да. Однако 9 из 10 человек (обычных таких 9 человек, наших с Вами соотечественников) обратят внимание на отсутствие кондиционера в жаркий день (т.е. комфорта оплаченного проезда), и только 1 (да и то не уверена) обратит внимание не флаги в кабине водителя. И это нормально. Нормально для 90%. Для меня нормально. А такая болезненная реакция на триколор оч. похожа на застарелые обиды и комплексы.
    “то Вашы патрабаваннi да транспарту на быдлячым узроўнi “чаркi i
    шкваркi”. Няўжо Вам абыякава калi Вас вязуць пад чужым сцягам? Няўжо
    ўсёроўна, што Расiя лiчыць Беларусь сваёй тэрыторыяй?” – а сделать такие выводы из флажка в кабине водителя, это уже довольно… интересно, да ))
    🙂
    И еще. Вот эти вот Ваши высказывания в духе: “мнение не совпадает с моим, значит ты “элехтарат” и кроме “чаркi i шкваркi” тебе ничего не надо” – выглядит по-детски. Научитесь принимать спокойно, без перехода на личности то, что Ваше мнение вполне может быть не самым правильным мнением на свете. Почему Вы не думаете, что у водителя есть родня в России, что лично он не видел ничего плохого от восточного соседа, что он за интеграцию с Россией всей душой? Или он не человек и не имеет права на мнение?

  14. 14. Мiкалай С. Says:

    I ў мяне ёсць сваякi ў Расеi. I нiшто не перашкаджае нам сустракацца i быць у добрых адносiнах. Дзеля чаго двум дзяржавам “злiвацца ў экстазi”. Нешта я ў iх не бачыў нашых сцяжкоў. Я бачыў, што там, нават, нiяк не жадаюць называць Беларусь па нашай самаiдэнтыфiкацыi мы для iх Белоруссия. Беларускую мову лiчуць сапсаванай рускай. Вашы ўяўленнi аб iнтэграцыi адрознiваюцца ад Расiйскiх iмперскiх. А калi кiроўца за iнтэграцыю душой, дык нехай ён гэтыя сцяжкi прычэпiць у сваёй кватэры цi аўтамабiлi, а не ў агульным месцы, а то можа закрануць пачуццi iншых. А так выглядае, што “глуханемыя”, як шакалы, пазначаюць тэрыторыю для Шэрхана.

  15. 15. Viachaslau Dziyanau Says:

    Ч.Т.Д. згусток ненависти.

  16. 16. Alena Says:

    Знаете, я ведь категорически против интеграции с Россией, хоть и понимаю, что при нынешней экономической ситуации это просто неизбежно.
    Вы воспринимаете флажок как “”глуханемыя”, як шакалы, пазначаюць тэрыторыю для Шэрхана.”, я же вспоминаю как раньше кабины автобусов были увешаны флажками (очень разных стран)-вымпелами-бахромой и никому обзор это не закрывало.
    Поэтому письма в автопарк с просьбой “разобраться” воспринимаю как мелкое кляузничество, поступки недостойные. И уж никак не способствующие улучшению отношения к написавшим и их позиции. Как Вы думаете, что в сухом остатке у водителя в голове осталось? ) Подозреваю, что-то про нехороших людей и национализм 🙂

    А у меня вот на рабочем столе статуэтка дядьки голого стоит – может стоит куда-нибудь жалобу написать, что я пособник распространения порнографии? :))

    Еще не напоминает 37-ой год, но что-то уже есть, не находите? Вот это вот подленькое желание накляузничать…((

  17. 17. АнтиИдиот Says:

    А вы маеце рацыю гаварыць ад имя усих грамадзян Рэспублики Беларусь?

  18. 18. АнтиИдиот Says:

    Глеб, а ты водителю не пробовал сказать? Сразу стучать побежал
    Судя по фото, эти флажки на безопасность движения не влияют.
    Тогда вперёд, на борьбу с английским языком – вон сколько вывесок, названий и прочей ерунды на английском, а не на белорусском. Почему с ним не воюешь? Только с русским

Leave a Reply