it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 04

у кавярні на Нямізе, дзе я часам працую з ноўтбукам, тусуюцца вераб’і. летняя тэраса — іх тэрыторыя. як толькі нехта падымаецца з-за стала, вераб’і навыперадкі, пакуль не прысьпела афицыянтка, ляцяць да талерак — сабраць крошкі, а тое і даесьци неўпадабаную наведнікам страву.
вераб’і тлустыя і сьмешныя. ядуць абсалютна ўсё, што даюць у кавярні — нават торт!..
а аднаго разу я назіраў, як чалавек узяў суп ды другое, а булачку — забыўся. пакуль ён пайшоў набываць булачку, з другім яму здорава дапамаглі 😉
будзьце пільныя!..

Тэгі:


2 Responses to “менскія вераб’і”

  1. 1. Vlad Says:

    Файныя здымкі! Часам таксама за імі там назіраю 🙂

  2. 2. Вольга Says:

    У вераб’ёў быў шчаслівы дзень!.. А здымкі проста :=* !!!

Leave a Reply