it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 10

Пра гэта паведаміў сам галоўны інжынер “Менскай спадчыны” Міхаіл Жых у размове з журналістамі. Ніякіх пацьвержаньняў пакуль няма. Адбылося гэта пасьля артыкула пра руйнаваньне экскаватарам будынка ХІХ стагодзьдзя па вуліцы Рэвалюцыйнай 24а ў Менску (тэкст артыкула гл.ТУТ )

маё сьнежаньскае інтэрвію зь Міхаілам Жыхам можна пачытаць
ТУТ
камэнтар Антона Астаповіча можна пабачыць
ТУТ

матэрыял з Еўрарадыё

“Мінская спадчына” паскардзілася ў пракуратуру на “Звязду” і Астаповіча

18:13 10.02.10 Віталь Ругайн

Прадпрыемства “Мінская спадчына” падало заяву ў пракуратуру на газету “Звязда” і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, якое ўзначальвае Антон Астаповіч. Нагодай стаў матэрыял у дзяржаўнай газеце пра знос старога будынку на вуліцы Рэвалюцыйнай, паведаміў Еўрарадыё галоўны інжынер “Мінскай спадчыны” Міхаіл Жых.

Міхаіл Жых: “Уся інфармацыя, якая была размешчана ў газеце “Звязда”, гэта поўная выдумка. Сёння я зрабіў афіцыйную заяву ў пракуратуру за паклёп на прадпрыемства і Міністэрства культуры. На газету і канкрэтных аўтараў. Сёння сустракаліся ў генеральнай пракуратуры. Пойдзе даручэнне ў раённую пракуратуру па месцы размяшчэння гэтых юрыдычных асобаў — Таварыства аховы помнікаў, якое давала інфармацыю, і газеты “Звязда”.

Карэспандэнт газеты “Звязда”, аўтар матэрыяла, які не спадабаўся “Мінскай спадчыне”, Глеб Лабадзенка распавёў Еўрарадыё, што ні газета, ні Таварыства аховы пакуль нічога афіцыйна не атрымоўвалі.

Глеб Лабадзенка: “У пачатку снежня, калі экскаватарам зруйнавалі палову будынка, я рабіў інтэрв’ю з Міхаілам Жыхам, і ён сказаў, што пра гэта не ведаў і будаўнікі самі падагналі экскаватар і знеслі паў-будынка. У дакументах, якія ёсць у мяне на руках, засведчана, што ўсе суб’екты — “Мінская спадчына” як заказчык, навуковы кіраўнік аб’екта — нясуць адказнасць за ўсё, што адбываецца з гэтым аб’ектам. У дадзенай сітуацыі я не ведаю, як будзе выкручана, хто канкрэтна аддаў загад. Можа быць, высветліцца, што экскаватаршчык асабіста вырашыў зруйнаваць будынак. Але я хачу сказаць, што ўсе словы, прыведзеныя ў артыкуле, пацверджаныя дакументальна. Таму я зараз схільны лічыць гэту заяву, магчыма, блефам”.

Тэгі:


7 Responses to ““Менская спадчына” падала на мяне заяву ў Генпракуратуру”

  1. 1. Алесь Says:

    трэба абараняць нашую спадчыну!
    хопіць ужо быць памяркоўным народам, які жуе ўсё што даюць!
    абаронім так жа як Курапаты і гэтыя дамы

  2. 2. tuta Says:

    Глеб, цябе пасадзяць? ці проста будзеш 150 год бясплатна працаваць на звязду, каб сплаціць штраф?:)

  3. 3. Ціпа фатограф Says:

    Ну тупые-е!

  4. 4. Апалонік Says:

    О, віншую!

  5. 5. mikalaj Says:

    Вот, б., уроды. На них надо в суд подавать, а не им.

  6. 6. Раз'ятраны Says:

    Выблядкі вы, прыйдзе час, і вы будзеце гарэць у пекле! А вашых дзяцей вышвырнуць адсюль!!!

  7. 7. labadzenka Says:

    вы гэта мне ці “менскай спадчыне”? 😉

Leave a Reply