it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 09

хто б што ні казаў добрага пра Машэрава, гэтаму чалавеку нельга забыць і прабачыць як мінімум дзьве рэчы — злачынную меліярацыю Палесься і зьнішчэньне Нямігі.

паглядзіце на гэты здымак — сымбалічна, што ён зроблены ў год 900-годзьдзя Менску. яшчэ крыху — і пад кіраўніцтвам слаўнага Пятра Міронавіча Няміга будзе зьнішчаная. і Менск, на радасьць камуністычным ашавуркам, стане ўзорна-савецкім горадам…

а яшчэ на гэтым здымку ён нагадвае Вільню, Ўроцлаў, Прагу. што казаць — Гародню, якую Бог у многім захінуў ад савецкіх барбараў.

ня слухайце, што Менск зьнішчылі выключна фашысты. паглядзіце на паваеныя фоткі. свае фашысты заўжды страшнейшыя.

Тэгі:


6 Responses to “менск, які зьнішчыў машэраў”

  1. 1. Ыукпу Says:

    как по мне, так “будынкi XIX стагоддзя” – не больше чем бараки, а улица Революционная – пазор всей, так любимой всеми, столицы. Ну не умеем мы сохранять и зарабатывать на данной “спадчыне” и что после этого? ждать пока оно рзавалиться само? что бы керпичи падали на голову прохожим? – вот это будет красота!?

  2. 2. Lighti Says:

    Так, насамрэч выглядае падобна да Вільні ў савецкія часы, калі яна яшчэ не была адрэстаўраваная… І гэта хараство ўсё магло б захавацца…

    Адно вінаваціць Машэрава як галоўнага злачынца не выпадае, бо ён усяго паслухмяны стаўленік ды выканаўца загадаў сталіцы савецкай родзіны.

  3. 3. labadzenka Says:

    зьдзіўляе тады, чаму за гэтую чорну справу ўзяліся так позна — больш чым праз 20 гадоў прасьля вайны. кіраўнік усё адно вінаваты, што не зьбярог. мне так у вёсках расказвалі, як мудрыя людзі захоўвалі храмы і капліцы. прыязджаюць да старшыні сельсавета: будзем вам тут касьцёл бурыць. а ён кажа: а нашто, давайце крыжы паскідаем ды склад зробім, а то мне няма дзе збожжа захоўваць. так некаторыя храмы і дайшлі да нас….

  4. 4. Olga Says:

    Ыукпу, прабачце, але што вы тут робіце з такімі поглядамі? Ганарыцеся сваёй неадукаванасцю? Дык вам не сюды!

  5. 5. Slaver Says:

    Адно вінаваціць Машэрава як галоўнага злачынца не выпадае, бо ён усяго паслухмяны стаўленік ды выканаўца загадаў сталіцы савецкай родзіны.

    Прыклад, які прывёў Глеб, прыклад гарадоў балтыйскіх краінаў і г.д. кажа пра тое, што ад прадстаўнікоў на месцах шмат што залежыць. І зараз мы таксама гэта бачым…

  6. 6. astrynczanka Says:

    падобны Менск тут да Гародні, безумоўна 🙂 а я думаю, чаму мяне Менск зусім не прываблівае, а гэта, аказваецца, Машэраў пастараўся

Leave a Reply