it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 26

Пагоня XVII ст. з замку ў Дуброўне

Выгуляў сябе ў музэй археалогіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Штораз, калі я бачу штуковіны, якім тысяча, дзьве ці нават тры тысячы год, у мяне загараюцца вочы і цяплеюць рукі. А калі мне яшчэ даюць што з гэтага патрымаць у руках, шчасьцю майму няма мяжы.

Гэтым разам спраўдзілася мара ідыёта — я нарэшце ўбачыў пячатку пачатку XII стагодзьдзя, дзе з аднаго боку выяўлены першы менскі князь Глеб, а зь іншага — ягоны бацька Усяслаў Чарадзей. Ммм!..

Іншая доза пазітыву — філіжанка для кавы (ну, ці што яны там пілі) Х стагодзьдзя. Арабская. Глазураваная. Прррыгожая!

І яшчэ шмат-шмат штуковін!.. Далей — невялікая справаздача пра паход у музэй.

Галава дзіка, у якой нашыя з вамі продкі прабілі дзірку, каб зьесьці мазгі (ціпа далікатэс такі быў). Смачна есьці!

А на гэтым збаночку нейкі дзядзька-беларус тры тысячы год таму надрапаў выяву качкі.

Гэтаму збану столькі ж.

Фібула са свастыкамі. Куды глядзяць пільныя ветэраны вялікай айчыннай вайны?! 😉

домікі

і яшчэ домікі

ключы, знойдзеныя на Менскім замчышчы ў пачатку 1980-х, у часе будаўніцтва мэтро “Няміга”

кручкі адтуль жа. уяўляеце, якая рыбка вадзілася ў Сьвіслачы?!

кафля з Заслаўскага замка

парцалянавы сэрвіз, знойдзены ў валах Нясьвіскага замку

арол з кафлі зь печы Глускага замку

а гэта ўвогуле алес. гузік XVII стагодзьдзя (яму 400 год!) з выявай вусатага дзядзькі-беларуса ў саламяным капелюшы (брылі)

шчакастая цёцька (ці дзядзька?..) з кафлі

а тут — цэлая карыкатурная сцэнка

і на заканчэньне — зноўку “Пагоня”. з Лошыцкага замку (так-так, які быў на месцы сёньняшняй сядзібы).

даруйце, калі недзе нешта паблытаў. так глядзеў, рот разявіўшы, што мог нешта й праслухаць.

Тэгі: ,


16 Responses to “Музэй археалогіі Акадэміі Навук (ФОТА)”

  1. 1. Юры Says:

    Гузік вельмі цікавы і апошні фотаздымак з Пагоняй.

  2. 2. ЗАЙЦЕВА ВАЛЕНТИНА ВАСИЛЬЕВНА Says:

    ИНТЕРЕСУЕТЕСЬ ЛИ ВЫ НАУЧНО-ПОПУЛЯРНОЙ ТЕМАТИКОЙ (ВРЕМЯ, ПРОСТРАНСТВО, ЭЙНШТЕЙН, СВЕТ)?
    ЕСТЬ SENSATION – МАТЕРИАЛЬЧИК, ТИПА ДЛЯ “КП”. ВАША ЗНАКОМАЯ С СЕНТЯБРЯ 2005Г. ЗАЙЦЕВА ВАЛЕНТИНА ( Статья в КП “ПЕНСИОНЕРКА ОТСУДИЛА У ВРАЧЕЙ 300000РУБЛЕЙ”…). ТЕЛ. 245-17-15.

  3. 3. vadzim_archeo Says:

    Па-першае, дастаткова некарэктна гаварыць што дзядзька-беларус тры тысячы год таму надрапаў выяву качкі на глінянай пасудзіне. Справа ў тым, што гаворачы пра часы да н.э. нельга выкарыстоўваць сучасныя назвы нацый, час складвання якіх, дарэчы, адносіцца як мінімум да Новага Часу і нават 19 ст. Па-другое, кафліна з арлом з раскопак Глускага замка.

  4. 4. Марыйка Says:

    Дзякуй, Глеб. Мора пазітыву ад гузіка!

  5. 5. Dim Says:

    быу у гэтым музэi вельмi цiкава. Трэба как больш мiнчукау даведалiся пра яго iснавання!!!

  6. 6. alesiachar Says:

    агой, дзядзька-беларус насамрэч быў унукам фіна-угра, які змяшаўся з мясцовым даіндаеўрапейскім дзядзькам (цёткай) 🙂 І качка не надрапаная, але аформлена грабеньчатым штампам. Дарэчы, гэта тая самая качка, пра якую ёсць у Калевале, і з яйка якой, згодна з фіна-угорскай традыцыяй, паўстаў сусвет.
    З.Ы. Трэба было чуць крыкі з раскопу, калі яе знайшлі 🙂

  7. 7. alesiachar Says:

    о, забыўся ўдакладніць 🙂 не 3, а 5 тысяч год назад (мяжа 4-3 тыс. да н.э. 🙂

  8. 8. labadzenka Says:

    Выкарыстоўвайце на здароўе, Рамане! Толькі не забывайцеся ставіць актыўную спасылку на Блог 😉

  9. 9. Раман Says:

    Пытанне Глебу Лабадзенку: ці можна выкарыстоўваць вашыя здымкі для майго сайту па гісторыі? Дарэчы, запрашаю: http://www.spadczyna.com

  10. 10. Раман Says:

    Дзякуй вялікі, Глеб!
    Яшчэ два пытанні:
    1. Ці можна атрымаць у вас больш падрабязную інфармацыю па кожным здымку, калі гэта магчыма: якая эпоха, якая культура, дзе зойдзена.
    2. Музей археалогіі – гэта часам не Музей старажытнабеларускай культуры, што на Сурганава. Нешта я пра археалагічны музей пры Акадэміі навук не чуў нічога. Калі гэта так, то як туды трапіць? Цікаўлюся ўсё з той жа мэтай: збіранне матэр’ялаў для сайта.
    Адказ можна слаць і на мэйл: romay@list.ru

  11. 11. labadzenka Says:

    1. Рамане, змагу дапамагчы Вам цягам тыдня-другога. Бо маю падрабязнае апісаньне экспанатаў на дыктафоне. Як дойдуць рукі праслухаць — адпішу Вам.
    2. Музэй археалогіі Акадэміі навук знаходзіцца на пятым паверсе Інстытута гісторыі (вуліца Акадэмічная, справа ад галоўнага корпуса АН). Фармальна трапіць туды складана, бо гэта ведамасны музэй — наведнікаў з вуліцы не прымаюць. Толькі групы ад якіх-небудзь установаў. Але, раблю Вам падказку, там працуюць выдатныя людзі, шчырыя беларусы. Думаю, Вам не адмовяць, калі патлумачыце сваю зацікаўленасьць.

  12. 12. tuta Says:

    віншую, глеб, твой блог на нашай ніве

  13. 13. max Says:

    Цікавыя фоткі!

  14. 14. labadzenka Says:

    to Валянціна Зайцава:
    у “КП” я не працую ўжо паўгады. мая цяперашняя праца са згаданай тэматыкай ніяк не зьвязаная. зьвярніцеся напрамую ў “Камсамолку”

  15. 15. Раман Says:

    Шаноўны Глеб! Не маглі б вы даць дадатковую інфармацыю, калі ведаеце, пра фібулу са свастыкамі. Да якой культуры належыць: зарубінецкай, банцараўскай, або інш., і з якога стагоддзя. Я ведаю толькі што яна з Тайманава.

  16. 16. labadzenka Says:

    Рамане, адказваю вам як і мінулы раз — запісы з музэя яшчэ не апрацоўваў. Абавязкова адпішуся вам пасьля!

Leave a Reply