it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 23

21 лютага, у Дзень роднай мовы, Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка перадалі эстафету моўных курсаў аднадумцам у Бабруйску.
У гэтым самым вялікім райцэнтры Беларусі "Мову нанову" будуць весці філолаг Вольга Рудая і журналістка Алеся Скапінцава. Заняткі будуць адбывацца па пятніцах, а 18.00 па адрасе Кастрычніцкая, 33/1. Для арыентацыі: гэта прыватны дом, заходзіць трэба ў брамку з левага боку.

Першыя заняткі правялі арганізатары мінскай "Мовы нановы" Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Студэнтаў прыйшло 20 чалавек. Размаўлялі пра беларускія вітанні і звароты, пра спрадвечныя формы нашых імёнаў, прадставілі слоўнік "Сваякі", пачыталі артыкулы з "Нашай Нівы" пачатку ХХ стагоддзя. Студэнты выканалі і творчае заданне: прыдумаць свой працяг да вядомых прыказак і прымавак.

Імпрэза адбылася пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі". Прысутныя атрымалі памятныя прызы ад "Будзьмы", а таксама кнігі ад Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Ахвочыя наведваць курсы ў Бабруйску могуць наўпрост прыходзіць у наступную пятніцу, 28 лютага, або папярэдне звязацца з Алесяй Скапінцавай праз фэйсбук. Тэлефон Алесі 8 (029) 311 2798.

Далучайцеся таксама да суполкі "Мова нанова - Бабруйск"!

Паведамляйце сваім знаёмым з Бабруйска, што цяпер ёсць такая файная магчымасць вучыць беларускую мову!
І запрашайце "Мову нанову" ў свой горад!


babr

babr (1) babr (2) babr (3) babr (4) babr (7) babr (8) babr (9) babr (10) babr (11)

babr (6)

babr (4)

babr (5)

Тэгі: