it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 16


Сёння, 16 сакавіка 2011 г., Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў аб цяжкім стане здароўя кардынала Казіміра Свёнтка. Арцыбіскуп заклікае ўсю каталіцкую супольнасць і людзей добрай волі да малітвы за першага кардынала за ўсю гісторыю каталіцызму ў Беларусі.

19 мая 2010 г. 95-гадовы кардынал зламаў шыйку сцягна, пасля чаго іерарху былі зроблены аперацыі ў Мінску і Любліне, а потым яго чакала доўгая рэабілітацыя ў Польшчы. Толькі ў студзені 2011 г. кардынал Казімір Свёнтэк змог вярнуцца ў Пінск.

Ужо 7 сакавіка ў памяшканні Пінскай курыі кардынал сустрэўся з усімі біскупамі Беларусі. Аднак на днях іерарх перажыў паўторны пералом і чарговую аперацыю.

Далучым нашу малітву да змаганняў урачоў. Маці Міласэрнасці, якой кардынал даручыў сваё біскупскае служэнне, выпрасі ў свайго Сына ласку здароўя для нашага ахвярнага пастыра.

паводле catholic.by

Тэгі: ,


3 Responses to “молімся за Кардынала Казіміра Сьвёнтэка!”

  1. 1. batury Says:

    так і не зразумеў, хто вышэй у іэрархіі, Кандрусевіч ці Свёнтэк?

  2. 2. labadzenka Says:

    Тадэвуш Кандрусевіч — дзейсны галава Касьцёла, Казімір Сьвёнтэк — папярэдні галава. Але Сьвёнтэк — Кардынал, а гэта пажыцьцёвы сан.

  3. 3. Василий Says:

    Святой человек, Царство ему Небесное.

Leave a Reply