it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 15

Сяргей Панізьнік адгукнуўся вершамі на наш матэрыял пра пошукі Цмока на Глыбоччыне!

перадрук з Cmok.budzma.org

paniznik

Сяргей Панізьнік
МІЖ ДЗІСНОЙ І ДРУЯЙ ЦМОК ВАНДРУЕ
Венікі  вязала  Жаба,
Дровы сек вусаты Цмок.
Лезлі  ў лазню Чорт і Баба,
Жар каціўся на палок.
Каменку Чарцяка лапаў:
–Пад-даць духу! Стыне лапа!
…І –“Дзе столь?”, “Дзе паталок?”
Паляцелі  Чорт і Баба
У чаротавы ставок.
А там качкі качку-лазню
Навялі, што збег і Цмок…
Толькі ў Чорта жар не гасне:
На калок падняў палок.
Цмоку ж, прыткаму  гарэзе,
Спадабаўся Буралом:
У пячоры ён хвастом
Вам кіўне: –А вось мой дом!
Хто  (на злом) ткне ў дом  вяслом,–
Не пазнае Цмока ў стрэсе.
Так націсне на дзясну,–
Скокніце  аж  за Дзісну
Да Драздовіча пры лесе.
Ці ачнецеся   ля Друі.
Бацька Цмока там вандруе
(і  грызе акраец  хлеба –
Дар ад Лабадзенкі Глеба).
Не латгал  і  не  карэл,–
Першы  Цмокус  ВКЛ !
26.05./12.07.2013

ЦМОКАЎ ЧМОК
Паздароваўся:
–Я — Цмок!
І мяне — у шчочку — чмок!
Затрымцеў я ад шчакоткі
і цмачынае дрыготкі.
Думаў: “Хто далез да трона, —
той страшнейшы за дракона…”
Ну а тут усё гладзей:
Цмок зычлівы да людзей.
Ёсць у Цмока цацкі — цмочкі.
Ён у клопаце да ночкі,–
каб свяціліся ў нас вочкі.
Служба Цмока — дагадзіць,
чмокам за дабро плаціць….
        х  х  х
…І каб з тронаў
ўсіх драконаў
на дно багны апусціць.
13.07. 2013
Чытайце таксама:

Чытайце нашыя рэпартажы пра пошукі Цмока!

Адзіную ў Беларусі пячору назвалі Цмокавай! (фота, відэа)

На Палессі цмокі жылі на падворках замест сабак! (фота)

На Гомельшчыне ў рукапісным Евангеллі XVIІ стагоддзя знайшлі Цмока! (фота)

На возеры Свіцязь Цмок выжыў бегемота! (фота)

За што конюх Міндоўга ўпаляваў наваградскага Цмока? (фота)                            

Тэгі:


Leave a Reply