it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 30

Гарадскі сімвал Гомеля – драўляны будынак па Валатаўской, 17 – пад знос! Такі прысуд неабыякавым гараджанам і дому вынесла марыянетачная ўстанова пад назвай Міністэрства “культуры” Рэспублікі Беларусь.

technology-of-career.narod.ru

 

фота: technology-of-career.narod.ru

Грамадскія арганізацыі амаль год грукаліся ў Міністэрства “культуры” РБ, каб драўляным будынкам па вул. Валатаўской надалі статус помнікаў. У адказ супрацоўнікі “культуры” часта крыўдавалі на правінцыйнасць гарадскіх уладаў Гомеля: “Дамы – помнікі, але ж вашыя ўлады не лічаць іх такімі. Нададзім статус – уступім у канфлікт з вашымі ўладамі. Не нададзім – вы ў СМІ падымеце шум”. На днях Міністэрства культуры нарэшце прыняла рашэнне: статус надалі 4 драўляным дамам на вул. Парыжскай Камуны, якім нічога не пагражае. А Валатаўскую, 17 – знакаміты “дом Ірыны Паскевіч”, што ўяўляе самую вялікую цікавасць сярод драўляных будынкаў Гомеля, пад знос! Абсурднае рашэнне, але цалкам тлумачальнае. Буйны бізнес вырашае ў гэтай сітуацыі ўсё: на месцы Валатаўской, 17 у цэнтры горада паўстанне яшчэ адзін узор безгустоўнай шматпавярховай забудовы.

Яшчэ ў лістападзе 2012 года ААТ “Электрапрам” пры падтрымцы мясцовых чыноўнікаў распачаў будаўніцтва элітнага шматпавярховіка на Валатаўской. Па плане пад бульдозер мусілі трапіць лепшыя прыклады гістарычнай забудовы Гомеля ХІХ – пачатку ХХ стст. Супраць варварскага зносу ўзняліся грамадскія актывісты Гомельскага ТБМ і “Талакі” . Яны тэрмінова склалі і даслалі ў Міністэрства культуры РБ усе неабходныя дакументы для надання статусу помнікаў унікальнай архітэктуры Гомеля.

radzima.org

 

фота: radzima.org

Сотні лістоў і зваротаў паступалі ў Міністэрства культуры і Гарадскі выканаўчы камітэт Гомеля ад неабыякавых гараджанаў.  Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы Гомеля падпісалі петыцыю за захаванне драўлянай забудовы. Некалькі дзесяткаў прафесароў і кандыдатаў гістарычных навук ці мастацтвазнаўства прызналі ўнікальнасць дома па Валатаўской, 17 і падпісалі адмысловы зварот. Гісторыкі і архітэктары распрацавалі праекты пераносу дамоў і стварэння турыстычнага маршрута.  З’явіліся інвестары, гатовыя за свой кошт рэстаўраваць будынкі. У абарону архітэктуры выказаліся вядомыя дзеячы Беларусі: Адам Мальдзіс і Юры Жыгамонт. Ніякія аргументы не дзейнічаюць на Міністэрства “культуры”. Вырашаюць пытанне толькі кошты на зямлю ў цэнтры горада. Усе будынкі на Валатаўской будуць знесены.

Праблема актуальна не толькі для Гомеля. У кожным горадзе Беларусі штогод улады прадаюць гістарычныя каштоўнасці  і папаўняюць свае кішэні . “Мы патрабуем перагляду рашэння на карысць захавання ці пераносу будынкаў!” – заяўляюць актывісты  – “ ужо няма чаго губляць  і грамадскасць гатовая на ўсё, каб уратаваць дамы. Мы заклікаем далучыцца да руху ў абарону гістарычнай архітэктуры усіх неабыякавых грамадзянаў Беларусі!”

———————————————————————————–

Кантакты для СМІ:
Яўген Меркіс +375 44 7494166

Тэгі:


Leave a Reply