it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 16

размаўляў сёньня з міністрам культуры Паўлам Латушкам. спадар Павел папрасіў пазьбіраць з чытачоў “Звязды” і www.labadzenka.by ідэі: якія дакумэнтальныя фільмы варта зьняць у Беларусі на гістарычную і культурную тэматыку? варта падаваць не сцэнары, а проста прапановы: цікава тое і тое.
пакідайце прапановы у камэнтах, усе яны будуць перададзеныя Паўлу Латушку.

Тэгі:


35 Responses to “Міністэрства культуры просіць людзей падказаць ідэі для дакумэнтальных фільмаў”

  1. 1. Анатоль П. Says:

    А што тут думаць? Якраз нядаўна набыў кнiгу Арлова “Таямнiцы Полацкай гiсторыi” – дык хоць па кожным эсэ здымай, пачынаючы ад паганскiх багоў, якiя нiчым, заўважу, не саступалi Зеўсу з яго бандай 🙂

  2. 2. Яўген Says:

    Прапаную наступныя тэмы:
    1. ВКЛ, гісторыя ўтварэння, грамадска-палітычны лад краіны, гісторыя суадносін з памежнымі краінамі.
    2. Беларускі нацыянальны рух 19га стагодзьдзя- падмурак БНР
    3. Беларуская шляхта ў постацях.

    Яўген, Менск.

  3. 3. dyk Says:

    Прапаную:
    – Тэмы пра ўтварэньне і разьвіцьцё беларускіх гарадоў. Пачынаючы ад Полацку. У тым ліку не абмінуць і тыя, што зараз у заняпадзе.
    – Тэма ўтварэньня назвы “Беларусь”, яе распаўсюджаньня ў розныя часы. Розныя тэорыі ёсьць. Во гэта ўсё б абагульніць, прыцягнуўшы аналіз гістарычных палітычных мапаў сьвету і Эўропы розных часоў.
    – Нецэнзураваныя клясыкі беларускай літаратуры. Не сакрэт, што большасьць паэтаў-пісьменьнікаў, якіх мы вывучалі ў школе (нават ужо ў 90-я гады), былі значна абрэзаны і прычым адцэнзуравана была лепшая частка творчасьці. Цікава было б гэты прабел прыбраць.
    Для пачатку хопіць 🙂

  4. 4. Lighti Says:

    Жыццё Антона Луцкевіча, Янкі Купалы. У іх неверагодна цікавыя лёсы, ёсць шмат сведчанняў, якія можна звесці ў захапляльны сцэнар фільма. Магу заняцца сцэнаром, калі ёсць патрэба (на іншыя гістарычныя тэмы таксама).

  5. 5. Artur Says:

    Думаю, зараз мог бы прайсьці й прайсьці неверагодна добра які фільм пра змаганьне беларусаў з царскім рэжымам, але не з рускім народам (а лепей разам), што будзе быццам бы адлюстраваньнем таго, што робіцца зараз. Таму зыходзячы з гэтае логікі, што першае самае прыходзіць на розум? Банальна й зацёрта, але канешне паўстаньне 1863 г. Паказаць жыцьцё й змаганьне К. Каліноўскага й яго паплечнікаў, само паўстаньне, крывавы царскі рэжым Мураўёва, кааперацыю паўстанцаў з рускімі дысыдэнтамі й інтэлектуаламі – Герцыным і інш., думкі пра ўсерасейскае паўстаньне, якое пачнецца зь Беларусі.

  6. 6. Andrej Mikałajeŭ-Paszkiewicz Says:

    Як літвін, прапаную:
    1) Сьв. Казімер — каралевіч, Вялікі князь Літоўскі, ушанавальнік Маці Боскай, нябёсны Патрон і Абаронца Вялікай Літвы. Больш: http://nicolaev.livejournal.com/1071831.html
    2) Літвінская традыцыя Казюкі на 4 сакавіка, і ўсё, што тычыць яе ў Касьцёле і ў народзе. Нажаль, у РБ традыцыя занядбаная.

  7. 7. Andrej Mikałajeŭ-Paszkiewicz Says:

    «Банальна й зацёрта, але канешне паўстаньне 1863 г. Паказаць жыцьцё й змаганьне К. Каліноўскага й яго паплечнікаў»

    Банальна й зацёрта 🙂 Паказаць — як мужычча беларускае масава «стучало», здавала «беларускіх» «каліноўцаў» «крываваму рэжыму» : )

  8. 8. Andrej Mikałajeŭ-Paszkiewicz Says:

    «Тэма ўтварэньня назвы “Беларусь”, яе распаўсюджаньня ў розныя часы. Розныя тэорыі ёсьць. Во гэта ўсё б абагульніць…»

    … і вярнуць гістарычную назву — Літва, Вялікая Літва, пакінуўшы назву «Беларусь» дзеля некалі вернутых дамоў земляў Курску, Бранску, Смаленску й г.д.

  9. 9. Soul Says:

    “Беларускія яўрэі – як прыйшлі, як жылі, чаму больш за ўсё іх у Бабруйску…” – толькі, прашу, не трэба ізноў у шматмільённы раз здымаць пра гетта (дый увогуле не чапаць тэму ВАВ)

  10. 10. Andrej Mikałajeŭ-Paszkiewicz Says:

    «вызначыцца з тым колькі гадоў нашай сінявокай… тысячагоддзе Літвы гэта добра… але Беларусь значна старажытней. бо не цікавая тэма?»

    adsiul: http://nicolaev.livejournal.com/1533262.html

  11. 11. Siarzhuk Says:

    Шаноўнае спадарства, лічу, што як паветра, неабходна распавесьці праўду пра шматгадовую тыранію ад усходніх суседзей, пачынаючы з часоў ВКЛ. Беларусы павінны ведаць усю праўду, а ня толькі палову. У нашай гісторыі, на жаль, было ня толькі добрасуседства. Дык чаго саромімся?
    Прапаную адштурхоўвацца ад кнігі А. Тараса “Войны Московской руси с Великим княжеством Литовским Руским и Жемойтским.”

  12. 12. Andrej Mikałajeŭ-Paszkiewicz Says:

    Перапост адтуль-жа: «Ня ведаю, які ў гэтым (у пісанні) сэнс, але: 1. Сармацкая культура 2. Віленскі ўніверсітэт 3. Лістападаўскае паўстанне 4. Верасень 1939 5. Першая сусветная вайна 6. Літоўскае жыдоўства. Увогуле тэмаў пералічваць… не спыніцца. Аднак куды важней, які ідэалагічны змест будзе ўсяму гэтаму нададзены».

  13. 13. Andrej Mikałajeŭ-Paszkiewicz Says:

    Pierapost adtul-ża: «Нясвіж у перыяд 1917 – 1939г.г., калі горад знаходзіўся пад Польшчай на тэрыторыі Заходняй Беларусі і на самай мяжы з БССР».

  14. 14. Каця Радзюк Says:

    1.Жыццяпіс Цішкі Гартнага.
    2. Эміграцыя на пачатку 20 стагоддзя ў Паўднёвую Амерыку.
    3. Да 1000-годдзя Брэста.
    4.Вялікае княства Літоўскае ў перыяд княжання Вітаўта.
    5.Рэлігія: ад язычніцтва да ўніяцтва.

  15. 15. kurt_belarus.livejournal.com Says:

    1. Гісторыя беларускай нацыянальнай ідэі.
    2. БНР.
    3. Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі.

  16. 16. Ігар Лямеш Says:

    Клеччына. Пазатым годам быў ў Клецку. Пабачыў “цыбуліну” на храме, пабудаваным Мікалаем Радзівілам Чорным. І яшчэ ўзрадаваўся што на кальвінскім храме не наважыліся зачапіць фасад. Але… гэтым годым “цыбуліны” ўжо тры і на фасадзе таксама. Мабыць БПЦ якая падначальваецца Маскоўскай патрыархіі няма аніякай справы да нашай гісторыі. Што ім з таго што Радзівіл Чорны адвяргаў уладу Папы рымскага, быў прыхільнікам Кальвіна і паўсюдна будаваў на сваёй зямлі кальвінскія храмы, адным з якіх і ёсць храм ў Клецку. Менавіта таму яго сыну Мікалаю Крыштафу Сіротцы і давялося, каб улагодзіць Папу рымскага, за бацькавы “грахі”, пусціць іезуітаў і закласці ў Несвіжы Фарны касьцёл. Дажыліся…На храме, закладзеным удзельнікам вызвалення Полацку пад час пахода Стэфана Баторыя – маскоўскія ”цыбуліны”.
    ———————————————————————————–
    Здыміце фільм не толькі пра Клецак, але і пра Клеччыну, каб ў фільме было і пра лёсы княжацкія і пра лёсы мужыцкія.
    Зараз ў Клецкай бальніцы ляжыць цяжка хворы чалавек. Яму аднялі нагу. Гангрэна. Усе жыццё ен прарабіў электрыкам у саўгасе. Дык вось калі пасля вайны камсамольцаў з Клецкай “хабзайні” прымушвалі разбіраць царкву ў яго роднай Цапры, то ён быў адзіным чалавекам, які адмовіўся яе разбіраць. Сказаў, што вянчаўся ў ёй, хай што хочуць робяць, але царквы разбураць ён не пойдзе. Царква зараз адбудаваная, за кошт сродкаў саўгаса Чырвоная Зорка і дзякуючы яго колішняму кіраўніку – Плаўскаму. А вось электрыку ў нанава адбудаванай царкве рабіў той самы Леанід Еўстратавіч Торап, што калісці адзіным з камсамольцаў адмовіўся яе бурыць. Цяпер ён ў бальніцы, ў цяжкім стане…За працу яму ніхто не заплаціў. Ці то царква збяднела, ці то СПК Чырвоная Зорка, а мо ўсе сродкі пайшлі на ”ацыбульванне” нашай гісторыі?

  17. 17. Аляксей Says:

    Я лічу, што кіно павінна быць станоўчым. Гэта значыць, што яно павінна спадабацца ўсім беларусам. Тэмы паўстаньняў і крывавых рэжымаў могуць падзяліць грамадства, бо для большасьці суайчыньнікаў “нашы” – больш шырокае паняцьце… Трэба здымаць пра тое як наша краіна будавалася: культура, палітыка, лад жыцьця. Трэба паказаць посьпехі тых людзей якія жылі (і жывуць) тут, каб паказаць тое, што мы нармальныя людзі й можам сваёй працай стварыць сваё жыцьцё й што у нас цікавая самастойная гісторыя.

    Час збіраць камяні…

    Тым больш не забывайце тое, хто будзе здымаць кіно 😉

    Падумаў пра добрую тэму: Полацкае веча, яго стасункі з князямі, падзел улады паміж імі: ваеннай, эканамічкай, палітычанй, культурнай, параўнаньне з Ноўгарадскім. Але потым узгадаў прыклад, калі веча зрабіла “імпічмэнт” князю й зразумеў, што ідэёлягі не прапусьцць такі сцэнар 🙂

    Напэўна трэба нейкую простую тэму прыдумаць, каб прайшла цэнзуру, каб была зразумелая для массавага гледача…

    Жыцьцё Эўфрасіньні полацкай.
    Станоўчы персанаж, шамт працвала і шмат зрабіла. Адмовілася ад багацьця й старалася для людзей. Уладу не мяняла (прапусьцяць ідэёлягі), была хрысьціянкай (прапусьціць царква; а то можа атрымацці як за помнікам Усяславу Брачыславічу ў Полацку: забаранілі пісаць Чарадзей – і іх паслухалі).

    Калі першы фільм будзе ўдалы, то тады можна будзе думаць далей.
    А рабіць кіно папрасіць Алеся Матафонава. Падабаюцца мне ягоныя Лабірынты… 🙂

  18. 18. Dima Says:

    1. Про князя Витовта. На основе книги Чаропко “Витовт”
    2. О результатах генетических исследований Академии наук РФ, проф. Балановская. Наиболее близкие генетические народы белорусам – Лужицкие сербы (Восточная Германия), Мазуры (Мазовия, Польша). Подтверждение теории переселения полабских славян (ободриты, лужичане, лютичи, пруссы, поморяне и другие) в начале 13 века на земли балтов, результатом объединения которых и было создано ВКЛ.
    3. Про литвинов пора фильм делать. litvin.by

  19. 19. Andrej Mikałajeŭ-Paszkiewicz Says:

    Pierapost z http://nicolaev.livejournal.com/1533262.html

    Фильм о лагере в Береза-Картузской (1934-1939гг.), в котором будут представлены РАЗНЫЕ точки зрения: белорусская, польская, украинская, немецкая и другие.
    ————————–
    в 2007 году украинский документалист Юрий Луговой выпустил фильм о лагере в Березе Картузской
    http://www.yluhovy.com/MML/BK.html

  20. 20. Мiкалай Says:

    А я прапаную зняць фiльм пра сучасных беларускiх маладых лiтаратараў у тым лiку i блогераў. Хаця скептычна стаўлюся да прапановы спадара Латушкi, бо ужо “знялi” фiльм Вiтаўт.

  21. 21. Ида Грезь Says:

    про белорусский театр неплохо бы снять фильм: от крепостных театров до современности.

  22. 22. lutaver Says:

    1. Пра архітэктуру, напрыклад пра унікальнасьць беларуска-літоўскага “віленскага барока”.
    2. Пра 1 Сусьветную вайну – хутка ж 100 гадоў будзе адзначацца. Гісторыя, умацаваньні, помнікі, карацей усяго пакінутага хопіць у якасьці матэрыялу. Ул. Багданава у якасьці аўтара – і было б цудоўна 🙂

  23. 23. Антон Says:

    Вельмі прыемна што спадар Латушка цікавіцца ў грамадскасці, пра што здымаць фільмы!
    Большасць з прапанованага неяк палітызавана, а гэта, імхо, зараз(пакуль) Беларусьфільм здымаць наўрацці будзе.

    Я прапаную зняць фільм пра выбітнага вайскоўцу Яна Карла Хадкевіча.
    Нажаль беларусы пра яго амаль нічога не ведаюць, а ў падручніках ён не сустракаецца.
    А тым часам ён здабыў такія неверагодныя перамогі пад Кірхгольмам і Хоцінам(і не толькі)!
    Краіна павінна ведаць сваіх герояў!))

  24. 24. Марыя Says:

    Пра Максіма Гарэцкага, яго сям”ю, Уладзіміра Жылку і пра Марка Шагала.

  25. 25. astrynczanka Says:

    падтрымліваю амаль усе вышэй пералічаныя прапановы, асабліва тыя, што пададзеныя ў 3-м каментары 🙂 а то сучаснае беларускае пакаленне пачынае думаць, што гісторыя Беларусі пачалася з 1941 года, а да гэтага Беларусі не існавала 🙁

  26. 26. Zmicier Says:

    Зараз менавіта той час, калі міністэрству культуры можна бязбоязна здымаць фільмы пра Еўрапейскую гісторыю Беларусі – пра росквіт ВКЛ, войны з Маскоўскім княствам, Рэч Паспалітую, Заходнюю Беларусь у складзе Польшчы

  27. 27. Пётр Says:

    А я б снял фильм про то, как Скорина жил и творил в Питере.

  28. 28. Lyavon Says:

    У першую чаргу трэба зняць шэраг фільмаў пра Сталінскія рэпрэсіі. Пра Курапаты і іншыя месцы массавых растрэлаў… Вось палякі зрабілі фільм “Катынь” і ён дужа папулярны не толькі ў Польшчы, а і далёка за яе межамі, мабыць і касавыя зборы вялікія мае.

  29. 29. яе цень Says:

    Падаўжаю тэму Лявона. Сталінскія рэпрэсіі — абсалютна нераспрацаваная тэма. Вялікае мноства прыкладаў па ўсёй краіне. А КАтынь — у дачыненні да беларусаў??? Лічыцца — палякі, а там жа заходніх беларусаў палова. Хто даследаваў?

  30. 30. ihar_b Says:

    Ведаеце, ўсе каменты аб’ядноўвае адно—распавядзiце тое, што я бачыў, чытаў, быў i мяне ўразiла, а цяпер няхай ўсе пабачаць (гэта ўсё аднаразовае). Калi б сп. П. Латушка чытаў каменты, напiсаў бы што зараз у свядомасцi грамадства не iснуе “гiстарычнай бесперапыннай сцежкi народа”, так урыўкi (Полацк, ВКЛ, РП, Касцюшка, Калiноўcкii i г.д.) i калi будзе фiльм пра адзiн з урыўкаў, то яны стануць больш раз’яднанымi. Трэба аб’ядноўваць розныя перыяды! Хто з прысутных успомнiць шэраг Князёў ВКЛ (хто чый сын, тата, дзед?)?

  31. 31. Мітрафан Патоцкі Says:

    У кнізе Вітаўта Чаропкі “Ўладары Вялікага Княства” што ні разьдзел, то сцэнар для дакумэнтальнага фільма.

    Загадзя прашу прабачэння за мо празьмерную цікаўнасьць, але ж так і карціць спытаць у шаноўнага Паўла Паўлавіча “А чаму б усё-такі не зрабіць фільм пра Вітаўта? Як-ніяк намер быў проста выдатны.”

  32. 32. alternatyva Says:

    трэба адразу навучыцца зыдмаць! а пасьля ўжо думаць, пра што здымаць…

  33. 33. Алег Says:

    Пра жыццё Ларысы Геніюш будзе вельмі цікава!!!! (за аснову можна ўзяць яе кнігу – споведзь)

  34. 34. Grenader Says:

    Близится 200-летие Отечественной войны 1812 года. Для беларусов это была гражданская война. Идеи возобновления ВКЛ будоражили умы. Потеря Великой армии Наполеона во время переправы через Березину и по дороге до Вильно. Потеря Кремлёвских сокровищ Наполеона. Масса идей. Всё сразу не охватишь. Но с чего-то начинать надо. Латушке респект и уважуха!!!

  35. 35. Андрусь Says:

    Прапаную зняць мастацкі фільм пра лівонскую вайну,пра тое як мы з палякамі і жамойтамі Маскву бралі
    Пра гетмана Астрожскага, пра Януша Радзівіла
    Пра бітву на Крапіўне.. шмат чаго ёсьць… тэм мора- было б жаданьне і грошы
    . дарэчы доўга яшчэ, пакуль прычакаем аддадзім Богу душу

Leave a Reply