it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 29

Малады архітэктар разгледзеў праз спадарожнік, што ў сталіцы ёсць нават “апостраф” ды “і” з кропачкай

А Трамвайнае кола на Казлова


Б Квартал па Кірава


В Развязка МКАД-Мазурава

Кожны з нас напэўна ж некалі ўяўляў, што Плошча Перамогі нагадвае ў плане літару “О”, будынак суседняй школы – літару “Н”, а скрыжаванне каля дома мы нездарма называем “Т-падобным”. Мінчанін Ілля Чыжоў задаўся мэтай – і знайшоў абсалютна ўсе літары нашага алфавіта. Здавалася б – дзе ўзяць “Ў кароткае” альбо “Ж”? Аказваецца, і такога дабра хапае.


Г Загагуліна Свіслачы у раёне Ульянаўскай


Д Развязка МКАД-Лагойскі тракт


Е - На вул. Сердзіча


Ё - корпус БНТУ па Незалежнасці

Нясціпла прызнаюся, што ідэю я незнарок падказаў Іллю праз свой сайт www.labadzenka.by  Пасля паездкі ў Польшчу, Швецыю і Данію я выклаў здымак, які агледзеў у рэдакцыі гарадской газеты шведскага мястэчка Мальмё. Адзін з чытачоў склаў з будынкаў амаль увесь шведскі алфавіт. Не знайшоў усяго некалькі “літар-будынкаў”.

-- Паколькі я архітэктар, я адразу натхніўся ідэяй скласці такі алфавіт для Мінска, -- кажа спадар Ілля. – Было вельмі цікава, калі пачало атрымлівацца! Нечакана знайшліся нават будынкі ў форме літары “З”, “Ў”, Найбольшыя складанасці ўзніклі з літарамі Э, Ч… Падбіраючы літары, я намагаўся выкарыстоўваць больш-менш значныя аб’екты горада – можа, часам і на шкоду выявам. Але знаёмыя аб’екты і будынкі разглядваць цікавей! У мяне самога і цяпер ёсць пэўныя прэтэнзіі да выгляду літар Ы, Э, Ц, Д…. Затое, скажам, літары Б, Е, З, К, Л, М, Р, У назапасіліся ў мяне ўжо ў некалькіх варыянтах!


Ж Сутык дзвюх развязак у раёне Уручча


З Будынак у раёне Нацыянальнай бібліятэкі


І Новы гандлёвы цэнтр на скрыжаванні каля “Рыгі”


Й Дом па вуліцы Магілёўскай


К Скрыжаванне Карбышава-Цікоцкага

Спадар Ілля кажа, што часу на такі алфавіт у яго пайшло адносна няшмат – два дні, паралельна з іншымі справамі на працы.

Ілюстрацыі Іллі ЧЫЖОВА.


Л Вадаём у Шабанах


М Дом ля цырку


Н Школа па вуліцы Цікоцкага


О Плошча Перамогі


П Новыя дамы па вуліцы Піянерскай


Р Раён вуліцы Брэст-Ліітоўскай


С Дом на плошчы Бангалор


Т Скрыжаванне вуліцы і завулка Вяснінка ў раёне вадасховішча Дразды


У Белая Вежа


Ў Будынак каля аэрапорту “Мінск-1”


Ф Вельмі характэрны мост с “адгалінаваннем” на Маскоўскай


Х Ракаўскае прадмесце


Ц Раён вуліцы Кальцова


Ч Раён вуліцы Ясеніна


Ш Рэзідэнцыя Прэзідэнта


Ы Дамы на Гамарніка


Ь Дамы насупраць Нацыянальнай бібліятэкі


Э Аўтобусная станцыя ля метро “Магілёўская”


Ю Оперны тэатр


Я Раён вуліцы Корш-Сабліна


Апостраф Раён “Усход” па праспекце Незалежнасці

ІНТЭРАКТЫЎ!

А якія літары ці цікавыя выявы ёсць у вашым горадзе ці мястэчку?

Скажам, у Наваполацку ёсць цэлы мікрараён ў выглядзе надпісу “СССР”. А ў Іванаўскім раёне даследчык Андрэй Дыбоўскі пабачыў са спадарожніка вось такі незвычайны лес!

Далучыцца да пошука літар і цікавостак нескладана. Для гэтага трэба зайсці на сайт http://maps.google.com, увесці ў пошук назву свайго населенага пункта – і наперад!

Свае цікавосткі дасылайце на адрас электроннай пошты labadzenka@gmail.com

   

  

  

   
  

  

   

  

  

  

  

  

   

  

Тэгі: