it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 25

Паэту Міколу Аўрамчыку 14 студзеня споўнілася 90 гадоў. Сёньня ён — старэйшына нашай літаратуры. Упершыню мы рабілі інтэрвію зь Міколам Якаўлевічам
7 гадоў таму . Вось і ўчора я напрасіўся на гарбату — каб пагутарыць пра ягоныя дзевяноста.

Аўрамчык распавёў, як Колас дабраславіў яго і ўвёў у літартуру. У 1939 годзе ён, Аўрамчык, вучыўся на першым курсе педінстытута, і да студэнтаў прыйшлі на вечарыну літаратары — Янка Купала, Якуб Колас, Зьмітрок Бядуля ды іншыя… А Мікола Якаўлевіч ужо ў той час надрукаваў колькі сваіх вершаў у інстытуцкім самвыдаце і нават у “Полымі”. І вось Коласу і Купалу падаюць той самвыдатаўскі зборнічак, паэты праглядаюць, і Колас кажа: “А дзе той Аўрамчык? Такі ў яго тут верш добры — хай бы выйшаў і прачытаў!..” Мікола Якаўлевіч выйшаў — і прачытаў. Назаўтра пра гэта напісалі ў газэце — што сам Колас адзначыў яго, Аўрамчыка, і нават параўнаў ягоны верш “Адлёт жураўлёў” па сьвежасьці і чысьціні зь лермантаўскім “Ветразем”.

Сёньня, праз 71 год Мікола Аўрамчык чытае тут той самы верш “Адлёт жураўлёў”.

Мікола Аўрамчык. Адлёт жураўлёў
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/01/auramchyk.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: , ,


2 Responses to “Мікола Аўрамчык чытае верш, які ў 1939 г. чытаў Купалу і Коласу (АЎДЫЁ)”

  1. 1. Яна' Says:

    Ня верыцца нават, што яму 90 год..такі малады й прыгожы твар, маршчынаў нават мала.

Leave a Reply