it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 16

даслана чытачом для публікацыі на блогу

skarb3

(апавяданне-быль)

Супрацоўнi чаю на грамадскiх пачатках з мясцовым гiстарычным альманахам – аказваю невялiкую тэхнiчную дапамогу.

Папрасiлi мяне перакласцi некалькi старонак з польскай мовы. Прасiць знаёмых было няёмка, бо нядаўна звяртаўся да iх ранней ды i аб’ём перакладу запатрабаваў бы болей часу, чым папярэднi раз. Таму вырашыў паспрабаваць перакласцi сам.

А працую я iнфарматыкам (праграмiстам, калi жадаеце), польскую мову не вывучаў, а разумею яе адсоткаў на 70 (па сцiплай самаадзнацы) праз беларускую мову, таму тэксты адсканаваў i з дапамогай Файнрыдэра загнаў яго ў кампутар. Далей, з дапамогай Google-перакладчыка, пачаў пераклад. Праца была зусiм не як штодзённая, таму захапiла мяне.

Але потым патэлефанаваў рэдактар i папрасiў мяне перакласцi з фотаздымку вучнёўскага аркуша з вершам, дасланага па электроннай пошце. На аркушы было некалькi радкоў школьнага практыкавання па польскай мове, старанна выведзеных дзiцячай рукой. Не ведаю хто гэта быў хлопчык, цi дзяўчынка i калi вучыўся. Пачаў перакладаць на беларускую мову.

Тут Файнрыдэр не памочнiк, але набраць пару радкоў не праблема.

skarb2

Гэты пару радкоў занялi некалькi гадзiн. Па-першае – гэта верш i пераклад павiнны быць зрыфмаваны (а па адукацыi я фiзiк – не лiрык), па-другое разабраць няўпэўнены дзiцячы почырк складаней, чым друкаваны тэкст, па трэцяеў слове więzy апошняя лiтара была за кадрам, i нiяк не атрымоўвалася падабраць патрэбнае слова, а тут яшчэ спецыфiчныя польскiя лiтары. Цалкам польскi алфавiт не ведаю, польскую раскладку на кампутар не ўсталёўваў. Але вельмi закрануў мяне радок “Kto swej mowy nie szanuje, ten sam sobie wróg». I я вырашыў не здавацца. Бачу, а пераклад Google часам залежыць ад гэтых хвосцiкаў i кропачак i рысачак на польскiх лiтарах. Не доўга думаючы адкрыў Rzeczpospolita i пачаў шукаць там патрэбныя лiтары каб скапіяваць  і ўставіць у перакладчык (нiбы краў лiтары). Але гэта не дапамагло. Думаю – напэўна гэта з падручнiка, тады я стаў гуглiць па першых радках верша.

Спачатку адкрыў спасылку на нейкую газету, дзе вышукваемыя радкi былi ў кантэксце таго, што нейкая васьмiдзесяцiгадовая бабуля памятае гэты верш са школьнай лавы. Гэта толькi распалiла маю цiкавасць. Як называецца гэты верш? Хто аўтар? Калi ён быў напiсаны? Некалькi спасылак не адкрылiся. I ййййёсць! Знайшоў!

Skarb mowy ojczystej

Każdy naród swoją mowę ponad wszystko czci,

W niej też kształci serce, głowę,modli się i śni,

Kto swej mowy nie szanuje, ten sam sobie wróg,

Własną duszę w więzy kuje,niszczy co dał Bóg.

Swięta nasza polska mowa, pełna Bożych słów,

Nią do brata nią do Boga, do każdego mów!

Ks Biskup Ig.Krasiсki

(BIESADA Bezplatny dodatek tygodniowy “Postepu”
Poznan, niedziela dnia 14-go czerwca 1914

Skarb1

http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/plain-content?id=228282)

Калi дадаў два апошнiя радкi, якiх не было на вучнёўскiм аркушы i сталi зразумелы ўсе словы, пачаў рыфмаваць. Тут я захапiў i жонку i сына. Дружна удзельнiчалi  – талакой. I вось што атрымалася. Як кажуць век жывi – век вучыся (а памрэш дурням). Паколькi першы радок «Każdy naród swoją mowę ponad wszystko czci» тычыцца ўсiх моў i тэма захоўвання роднай мовы актуальна для ўсiх моў, а для беларускай асаблiва, падумаў,што палякi не пакрыўдзяцца за пераклад “Swięta nasza polska mowa», як «Святая наша родная мова». Не судзiце строга за якасць пераклада.

Скарб роднай мовы.

Кожны народ сваю мову перш за ўсё беражы!

З ёй галавы выхаванне й сэрца, малiтвы твае i сны.

Хто мову сваю не шануе, той вораг сам сябе,

У путы куе сваю душу,нiшчыць, што Бог нам дае.

Святая наша родная мова, поўная Божых слоў,

З прывiтаннем да брата

I з малiтвай да Бога

I дзеля ўсякiх размоў!

Аказалася, што знойдзенаму Скарбу амаль сто гадоў, а я, пасля гэтага занятку, адчуў сабе багацей.

 

Савейка Мiкалай, 13 кастрычнiка 2013

Тэгі:


Leave a Reply