it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 25

эксклюзыў, сябры. польская мапа Менску 1941 году. мапа клікабельная (увага: 2,4 мб!)

а вакол (далёка вакол) — вёскі, фальваркі ды ўрочышчы…

…Ольшава (сучасная вуліца Альшэўскага), Цівалі (сучасныя вуліцы Янкі Маўра – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча), Мядзьвежына (аднайменнае паселішча пры вуліцы Панамарэнкі), Кальварыя (сучасны раён Кальварыйскіх могілак)…

Сухарава, Пятроўшчына…

Лошыца, Калядзічы, Сеньніца

Каменная Горка

Кунцаўшчына

Масюкоўшчына і гэтак далей.

карацей, знайдзі сваю вёску на мапе Менску!.. 🙂

Тэгі: ,


6 Responses to “Менск 1941 году: навокал – вёскі Кунцаўшчына, Каменная Горка, Сухарава…”

  1. 1. Мікола Says:

    Яшчэ нават да адзінаццаці гадоў мы з сябрамі па школцы лазілі па закінутай вёсцы Бараноўшчына (да рэшты яе знічтожылі толькі ў 2000, каб збудаваць дом для КДБ). Так яно і было – сярод лясоў…

  2. 2. czyk Says:

    і вось я не магу даўмецца, навошта было прыдумляць звыродлівае «Раён вуліцы Ангарскай», калі была нармальная назва Яхімава…

  3. 3. kva Says:

    Наконт фоткі “…Каменная Горка…”: на мапе 2 Каменных Горкі: першая – на поўначы, як на screenshot вышэй. Тая ж, што зараз існуе навокал в.Кунцаўшчына і м.Каменная горка, на мапе пазначана як фальварк Кунцаўшчына і размешчана бліжэй да Масюкоўшчыны.

  4. 4. labadzenka Says:

    з мапы вынікае, што была вёска Каменная Горка, а быў аднайменны фальварак

  5. 5. kva Says:

    Так-так, гэта і цікава – я раней ня ведаў пра вёску на поўначы 🙂
    Дык вось, назва фальварка ёсць і на сучаснай мапе, а ці засталіся зараз нейкія сляды ад вёскі? Гэта таксама цікава.

  6. 6. kultur Says:

    dyk adkul u 1941 hodziku polskaja mapa? Polscy jak takoj nie było, a instytut kartahrafii pracavau?

Leave a Reply