it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 16

Надрукавана ў “Звяздзе” ад 17 кастрычніка

У Нясвіжскім замку скляпенні вырабілі з гіпсакартону, а старую ляпніну замянілі на новую. Разбірацца на месцы выехаў міністр культуры Беларусі Павел Латушка

00010002

Вы бывалі ў тэатры? Бачылі, як ствараюцца дэкарацыі? Глядзіце на сцэну – і там сапраўдны домік, адкуль выходзяць людзі, а на вокнах стаяць кветкі. Падыходзіце бліжэй – і домік апынаецца кардонкай альбо фанеркай.

Мне чамусці падалося, што менавіта ў такі спосаб цяпер аднаўляецца Нясвіжскі замак. Праблемы гэтага аднаўлення было вырашана разгледзець на выяздным паседжанні Рэспубліканскай навукова-метадыянай рады з удзелам міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі. Тым больш, што такія паседжанні не праводзіліся ўжо два гады – як і ў Мірскім замку, дзе Павел Латушка пабываў у ліпені, зрабіўшы шэраг крытычных заўвагаў. Рада сабралася ў Нясвіжы, каб прааналізаваць правільнасць хады рэстаўрацыі. Спачатку сябры Рады прайшліся па замку, агледзелі выкананую працу. Іскры ляцелі ва ўсе бакі.

— Сяргей Аляксандравіч, чаму вы закрываеце сучаснай цэглай кавалкі старой бастыённай сцяны, якія мы бачым на валах?.. – запытаўся ў навуковага кіраўніка работ Сяргея Друшчыца Павел Латушка.

– Іх немагчыма захаваць, яны пабурацца!.. – адказаў спадар Друшчыц спадару Латушку.

0006

0007

— То бок, чатырыста гадоў прастаялі, а тут возьмуць — і пабурацца?.. – з іроніяй перапытаў міністр. Затым павярнуўся да замкавага рова і адразу аддаў распараджэнне:

— А гэта што за бутэлькі ў рове плаваюць?! Прыбраць неадкладна!.. Тут праз пару дзён будзе канферэнцыя, прыедуць Радзівілы!

Ацяпленне ў замку яшчэ не ўключылі, таму бутэлькі з-пад алкаголю сустракаліся міністру яшчэ неаднойчы – праз іх давялося пераступаць у адкрытым у часе рэстаўрацыі падземным ходзе між бастыёнамі. Непасрэдна ў падземных ходзе Павел Паўлавіч падказаў ідэю рэстаўратарам.

— У гэтым ходзе можна ладзіць экскурсіі для турыстаў з факеламі ці свечкамі, як раней хадзілі. Гэта будзе карыстацца шалёным попытам!..

Сур’ёзныя пытанні ў міністра ўзніклі ў замкавым двары. Там нядаўна прыбралі ўсю ляпніну з фасада галоўнага корпуса. Дзе раней былі старадаўнія панно, сёння – голая цэгла.

— Няўжо ніяк нельга было захаваць?! – некалькі разоў перапытаў міністр.

— Ніяк!.. – некалькі разоў адказалі рэстаўратары. І паведамілі, што абратна вернецца толькі 15% ляпніны, астатняе вылепяць нанова.

Дазволю сабе звярнуць увагу, што у часе сумнавядомага пажару гарэла менавіта гэтая частка замку. Ляпніна вытрымала. Пажарныя, каб уратаваць замак, лілі менавіта туды ваду і пену з брансбойтаў. Ляпніна вытрымала. А тут, бачыце, апынулася ў “катастрафічным стане”…

— Падкрэсліваю яшчэ раз: пры любых працах у замку і на іншых помніках архітэктуры найважнейшая задача – максімальна захаваць аўтэнтычныя, старадаўнія часткі, — звярнуўся да рэстаўратараў Павел Латушка.

Наколькі выконваецца гэта цяпер, маглі пабачыць усе сябры Рады. І гіпсакардонныя скляпенні, і новую ляпніну на месцы старой, і кандыцыянеры на самым бачным месцы ў гатэльнай частцы замка. У Бальнай залі, дзе яшчэ вясной была старадаўняя ляпніна, цяпер – зашатыя гіпсакардонамі столі і большасць новай ляпніны. Хаця міністра пераконвалі, што “значная доля захаваная”, ваш карэспандэнт даведаўся праўду простым журналісцкім спосабам.

0003

0004

— Спадарыні, пакажыце, калі ласка, дзе тут засталіся старыя часткі, — звярнуўся я, калі ўве выйшлі, да жанчын, якія працавалі з ляпнінай на рыштавання.

— Вунь там, бачыце, цёмны такі кавалак, і яшчэ во ў куце, — паказалі мне 20 сантыметраў у адным месцы і столькі ж у другім. І я схільны верыць гэтым жанчынам, бо адказвалі яны шчыра і без усялякай задняй думкі.

Выбух эмоцыяў у высокай камісіі адбыўся ў замкавых пакоях, дзе будзе адчынены рэстаран. Там у часе працаў было зроблена сенсацыйнае адкрыццё – фрэскі XVIII-ХІХ стагоддзяў на сценах. Захаваліся яны не цалкам. І рэстаўратары ўжо паспелі дзе-нідзе “дамаляваць” кавалкі, якіх не ставала.

— Што вы робіце!.. – не стрымаўся доктар архітэктуры, дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен Сардараў. – Вы ўсё псуеце!.. Каму будзе цікава пабачыць фрэскі, якія глядзяцца як новыя?! Так нельга рабіць!.. Трэба закансерваваць тое, што ёсць – і так пакінуць!..

Армена Сяргеевіча падтрымаў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Нікіцін, іншыя сябры Рады.

0008

0009

— Тады прымаем рашэнне проста зараз спыніць працы і прадумаць гэты момант дэталёва, — падсумаваў дыскусію Павел Латушка. – Таксама варта падумаць, ці не наробіць шкоды гэтым фрэскам рэстаран, які тут будзе?

Рэч у тым, што для рэстарана ўжо ўсё падрыхтавана: зроблена вентыляцыя, закуплена абсталяванне. Як кампраміснае рашэнне прагучала прапанова не выкарыстоўваць гэтую залу штодня (бо рэстаран займае некалькі залаў), а паказваць яе турыстам і праводзіць тут толькі важныя дзяржаўныя прыёмы.

Вялікую дыскусію выклікала пытанне мэблі для адноўленага замка.

— У Еўропе існуе два падыходы, — распавёў Сяргей Друшчыц. – Напрыклад, у Францыі адноўлены пэўны замак — і набытыя для яго гарнітуры гэтага перыяду. Аднак нават пані Эльжбета Радзівіл сказала нам: калі вы набудзеце гарнітур, які знаходзіўся на віле Радзівілаў на Міжземным моры – гэта будзе не Нясвіжскі замак… Іншы шлях – па падставе іканаграфічнага матэрыяла вырабіць мэблю нанова.

Аднак існуе і трэці шлях. Яго агучыў начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі.

— Як распавядала шаноўная пані Эльжбета Радзівіл у часе ліпеньскага знаходжання ў Нясвіжы, яе бацька князь Альбрэхт Радзівіл рабіў наступным чынам. Купляў недзе ў Гданьску адно прагожае дарагое крэсла (ён вельмі любіў Гданьскую мэблю), аддаваў сваім майстрам – і яны выраблялі для яго цэлы такі камплект.

Такі метад быў ухвалены многімі сябрамі Рады як кампрамісны. Бо ўсе разумеюць, што грошай на старадаўнюю мэблю з аўкцыёнаў (а трэба больш за 5 мільёнаў даляраў) цяпер няма…

Доктар мастацтвазнаўца Надзея Высоцкая выказала меркаванне наконт верагодных спосабаў папаўнення замка эскпанатамі.

— Па-першае, трэба максімальна выкарыстаць музейны фонд Беларусі. Трэба разумець, што ствараецца, па-сутнасці, трэці нацыянальны музей – і гэта справа дзяржаўнай важнасці. Па-другое, трэба аднавіць дзейнасць мытнай камісіі – бо праз мяжу часам намагаюцца нелегальна пераправіць сапраўдныя мастацкія шэдэўры. Некаторыя з іх могуць заняць месца ў замку. Па-трэцяе, трэба звярнуцца да касцёлаў і цэркваў – шмат дзе захоўваюцца свецкія старадаўнія рэчы, якія патрапілі туды рознымі спосабамі. І, нарэшце, трэба актыўней працаваць з нясвіжцамі – я ведаю, што ў людзей у хатах захоўваецца шмат лыжак-відэльцаў з княскага стала…

Іншым значным пытаннем стала аднаўленне замкавай капліцы. Сяргей Друшчыц паведаміў, што ў Кракаве ўдалося знайсці каштоўныя звесткі пра інтэр’еры капліцы: падрабязны інвентар рэчаў, якія былі там адразу пасля пабудовы. Гэтыя звесткі мусяць быць выкарыстаны цяпер. У капліцы будзе размешчаны арган.

— Даруйце, а як будзе выкарыстоўвацца капліца? – задала дарэчнае пытанне Надзея Высоцкая.

— У асноўным як канцэртная зала, экспазіцыйная зала для турыстаў, — адказаў дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музей–запаведніка “Нясвіж” Валеры Сталярчук. – Але мы вядзем таксама перамовы з ксяндзом, каб часам ладзіць там службы.

На гэтай высокай нарадзе далі слова і карэспандэнту “Звязды”. Рэч у тым, што я ўжо два гады займаюся зборам і апрацоўкай радзівілаўскіх фотаздымкаў, браў чынны ўдзел у падрыхтоўцы летняга візіту князёў Радзівілаў у Беларусь. Усе гады рэстаўрацыі я фіксаваў на фота, на маю думку, памылкі рэстаўратараў – ад знішчэння трохпавярховай галерэі да руйнавання скляпенняў XVI стагоддзя. Мой дваццаціхвілінны выступ, зразумела, быў моцна раскрытыкаваны Сяргеям Друшчыцым. Маўляў, ты нічога не разумееш, не разбіраешся і ўвогуле дылетант. Так, дылетант, бо не маю адпаведнай адукацыі. Аднак пабачыў, што робіце вы, прафесіяналы. Каб зразумець, што нельга руйнаваць старое і замяняць новым – не трэба быць вялікім рэстаўратарам.

0005

— Я бачу, вы адвыклі ад крытыкі, — спыніў сварку міністр Павел Латушка. – Лічу, што крытыка карысная, бо дае розныя погляды на справу і дазваляе прымаць правільныя рашэнні. Нагадваю, што вельмі важным пры рэалізацыі працаў на падобных аб’ектах з’яўляецца навуковы нагляд, дакладнае размежаванне будаўнічых работ і рэстаўрацыі. Вельмі важна, каб падобныя аб’екты не пераўтварыліся ў выніку ў аб’екты ХХІ стагоддзя, а захавалі ў сабе рысы тых часоў, калі яны будаваліся.

У фінале паседжання міністр звярнуў увагу сяброў Рады на яшчэ адну хібу.

— Я перагледзеў пратаколы папярэдніх паседжанняў, — сказаў Павел Латушка. – Вы прымалі шмат рашэнняў. Але я не пабачыў, каб хоць раз было пракантралявана іх выкананне. Гляджу ў дакумент і бачу рашэнне максімальна захаваць старую бастыённую сцяну, а на месцы бачу нешта іншае…

Тэгі: , ,


16 Responses to “Мастацтва дэкаратараў”

  1. 1. vedmo4ka Says:

    Ну, вот это уже что-то. Респект молодому министру!

  2. 2. Ольга Says:

    Неужели у нас появился умный и образованный чиновник?! Очень надеюсь, что он возьмется за похоже очень прибыльную сферу уничтожения памятников архитектуры во время реконструкции.

  3. 3. guest Says:

    первый акт завершен. бурные аплодисменты. кулисы. антракт… Смотрите далее. Глеб Лободенко в роли Мефистофеля, Павел Латушко – Робин Гуда, и неповторимый злодей Друшыц. Стенка на стенку или лепнина против гипсокартона. Продолжение интригующего блокбастера сразу после рекламы.

    Респект 😉 создателям от благодарных зрителей.

  4. 4. labadzenka Says:

    ооо, вы ацанілі драматургію дзеі?.. 🙂
    павесяліўся б з Вамі, шкада, што тычыцца гэта нашай з вамі спадчыны…

  5. 5. vedmo4ka Says:

    guest значит в роли режиссера? я думала, в своем блоге режиссирует Глеб… а он дьявол. За что ж его так? Я тогда Гелочка)))))))))))) правда, я не рыжая

  6. 6. vedmo4ka Says:

    пардон, скорее guest в роли критика

  7. 7. labadzenka Says:

    guest, бяру Вас у памочнікі рэжысэра!.. 🙂 тэрмінова зьвяжыцеся са мной для абмеркаваньня ўмоваў кантракту!..

  8. 8. (c) Alex Zenkov Says:

    Ну Глеб, малайчынка, піарыш міністрыка, але і ў яго не так усё кепска. Будзем спадзявацца што ўсё добра скончыцца і нікога … тьфу-тьфу-тьфу … далей маўчу.

  9. 9. vedmo4ka Says:

    c) Alex Zenkov, потеряла твою визитку. А хотела попросить о помощи. У меня есть одно фото с Мишей Грабовским, хоккеистом. Никак не могу справиться с обработкой. Может, тебе ничего не скажет ведьмочка, блин, как напомнить о себе. А, вау))))))) Первое – хоккей. Второе – Помнишь. меня на трассе Микашевичи – Минск ожидала крутая машина)))))))))))))))))))))))))))

  10. 10. labadzenka Says:

    наступны пасьля “Знаёмстваў” разьдзел Блога будзе “Ішчу цібя” 😉

  11. 11. guest Says:

    спасибо за вакансию. но позвольте остаться на своем месте, в партере мне очень комфортно.
    Глеб, ни грамма злости и критики. наоборот, предвкушение второго акта. для выхода на бис прикупила букетик. ))))

  12. 12. Julia Says:

    Жах што робіцца!!!
    Неяк не сачыла за разьвіцьцём падзеяў у Нясьвіжы….
    Але ж тут плакаць хочацца ад бяздум’я, непрафесійнасьці, пафігізму.
    Дзякуй вам, Глеб, за здымкі і мажлівасьць пабачыць выгляд да і пасьля.

  13. 13. Лех Качинский Says:

    глеб на последнем фото гипсокартоном закрываеться вентиляция.Есть мысли каким другим образам ее закрыть?

  14. 14. astrynczanka Says:

    цікава, колькі гадоў кіравання Міністру культуры адлічыла ці яшчэ адлічыць прэзідэнцкая зязюля?!

    а вам, спадар Лех Качинский, я бачу шмат што не даспадобы: амапаўцаў крыўдзіць нельга (яны самыя каго хоча пакрыўдзяць), захоўваць аўтэнтычную спадчыну не трэба… можа ў вас ёсць сваё бачанне, якая будучыня ў Беларусі? падзяліцеся, калі ласка, з намі 🙂

  15. 15. vedmo4ka Says:

    Еще он хочет АЭС в Островце. Ату его, ату))))))))))))))))))))))))))

  16. 16. Sofy Says:

    Цытата спадара Друшчыца на конт рэстаўрацыі: “Макет замка ў натуральную велічыню.”

Leave a Reply