it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 26

Урывак зь перадачы “Дом літаратара” на Радыё Свабода

Скобла: «Згаданы інтэрнэт-часопіс „ПрайдзіСьвет“ дэкляруе супрацоўніцтва са сваімі аўтарамі на безганарарнай аснове. Як у такім умовах жыць і працаваць перакладчыку?»

Сёмуха: «ПрайдзіСьвет» вельмі правільна робіць, што так дэкляруе. Гэта віртуальны часопіс нашых маладых перакладчыкаў. Дык адкуль у іх тыя грошы, каб выплачваць вялікія ганарары? Яны робяць выдатную справу, выдаючы «ПрайдзіСьвет» хоць так, безганарарна. І я заўсёды гатовы безганарарна супрацоўнічаць з гэтым часопісам. Таму што ва ўсіх астатніх адносінах «ПрайдзіСьвет» паводзіць сябе прыстойна, ня так, як выдавецтва «Мастацкая літаратура», якое ўкрала мой пераклад «Найвышэйшай Песьні Салямонавай», адмовілася даць мне дамову, не падпісала дамову з трымальніцай капірайту — маёй дачкой і не выплачвае мне ганарар. Гэта — непрыстойныя паводзіны. А «ПрайдзіСьвету» я жадаю вялікіх посьпехаў. Там я знаёмлюся з перакладамі маіх маладзейшых калегаў і іх падтрымліваю ўсяк, як толькі магу”.

Тэгі:


One Response to ““Мастацкая літаратура” скрала пераклад Васіля Сёмухі”

  1. 1. Марыйка Says:

    так, я была на тым круглым стале. шнім потым адказаў скоблу, што кантракт падпісаны. маўляў, сёмуха проста запамятаваў, што падпісаваў яго. але па ўмовах гэтага падпісанага кантракту сёмуха прычым толькі ў выпадку распродажу накладуатрымлівае нейкую зьдзеклівую суму. 80 баксаў штоле. проста катастрофа, а не краіна:(

Leave a Reply