it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 09

maneta1

Ня тое, каб я быў вялікім нумізматам, але калі пабачу якую старую манэту ці кнігу, і яна будзе каштаваць прымальныя грошы, абавязкова набываю. Цягне мяне да даўніны.

І вось на кірмашы ў Смаленску я пабачыў дзядзечку, які продаў усякае такое старое, у тым ліку стаяла ў яго скрыначка з манэтамі.

— Якая самая старая? — спытаўся я.

— XVIII стагодзьдзе! — адказаў дзядзечка.

— А пачом? — спытаўся я.

— Рублёў трыццаць-пяцьдзесят, — адказаў дзядзечка.

Самае старое, што я там выкапаў, апынулася палушкай 1735 году — палова расейскай “денгі”. Дзядзечка ацаніў яе ў 30 рублёў, бо стан ня дужа добры.

Трыццаць расейскіх рублёў — гэта 2760 нашых. Дык добры набытак, я лічу!..

maneta2

Тэгі:


4 Responses to “манэта 1735 году”

  1. 1. tamaszevicz Says:

    Не тое што добры, а нават цудоўны, бо ў нас на “Поле цудаў” такую штукавіну можна было б набыць не менш як за 20-30 тысяч. Прыкладам, звычайныя салдацкія гузікі часоў НБ з БЧБ каштавала 6 тысяч… У нас, проста, гэта паставілі на прамысловыя колы…

  2. 2. junela Says:

    Глеб, соры за спазьненьне – але віншую Цябе з Тваім чарговым!
    няхай у такога незвычайнага і прыгожага чалавека, як ТЫ, усё будзе найлепшым чынам !!!

  3. 3. labadzenka Says:

    Юнэля, харэ офтопікам займацца 🙂

  4. 4. junela Says:

    Табе цяжка дагадзіць 🙂

Leave a Reply