Mar
12
|
Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай
Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай… Нават уявіць сабе такое няпроста. А Вольга Бабурына, сённяшні герой праекта “Маналог Майстра”, зрабіла гэта! У чарговым фільме глядзіце, як майстра з традыцыйнага робіць сучаснае, як разбурае стэрэатыпы і прачыняе дзверы ў таямнічы свет беларускай выцінанкі.
Глядзіце нарыс “Карані” і дзяліцеся ім з сябрамі, бо фільмы праекта “Маналог Майстра” даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць ангельскія і рускія субтытры.
<iframe width=”770″ height=”433″ src=”//www.youtube.com/embed/l8LcY-kCTBM” frameborder=”0″ allowfullscreen></iframe>
“Маналог Майстра” — серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё — мінулае і будучыню.
Сем выбітных майстроў, сем самабытных рамёстваў, сем адметных светапоглядаў!
Сачыце за навінамі на сайце “Будзьма!” і адкрыйце для сябе ўсе таямніцы рамяства і ўнутранага свету ўнікальных беларускіх майстроў!
Папярэднія выпускі:
“Чаму беларусы такія бедныя? Таму што яны не ведаюць, што багатыя!”
“Я шчаслівы! Кожны дзень і шмат разоў!”: сакрэт шчасця ў новым “Маналогу Майстра”
Сайт праекта “Маналог Майстра”
Тэгі: Беларусы, відэа, раю