it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 15

сьвежая фотка з Рагачова: на вуліцы імя Ўладзімера Караткевіча зьявіліся шыльды. па-беларуску, дарэчы.
цешуся, што крыху спрычыніўся да гэтага. рух пачаўся пасьля крытычнага артыкула на адрас рагачоўскіх уладаў. пасьля гэтага імі быў распрацаваны плян дзеяньняў па ўшанаваньню памяці Караткевіча. адным з пунктаў было якраз перайменаваньне вуліцы, на якой стаіць дзедава хата Караткевіча, дзе напісаўся “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Віно дажджоў”, “Сівая легенда”, “Ладзьдзя Роспачы”, часткова — “Каласы пад сяропоім тваім”. раней вуліца называлася Чкалава. відаць, Чкалаў над імі пралятаў.
“за” перайменаваньне прагаласавалі ўсе дэпутаты, апроч аднаго, які сказаў: “не магу галасаваць за перайменаваньне, бо я — афіцэр, і Чкалаў — афіцэр”.
калі ўжо вырашылі пераназываць, то ўзьнікла іншая праблема: каб сэканоміць грошы, хацелі пераназваць ня ўсю вуліцу, а толькі тую частку, дзе стаіць хата — і зрабіць яе “завулкам Караткевіча”. давялося на месцы ўпэўніваць рагачоўскіх чыноўнікаў, што ў юбілейны год “завулак” будзе занадта несалідна, ды і праславіў Рагачоў Караткевіч няслаба — заслужыў вуліцу, калі не праспэкт ці плошчу. дзякаваць Богу, удалося пераканаць.
мару ў кожным нашым мястэчку пабачыць па вуліцы Караткевіча, а таксама іншых выбітных беларусаў — замест савецкіх катаў і ашавуркаў, якія альбо зьнішчалі беларусаў, альбо ня маюць да нас аніякага дачыненьня.

Тэгі:


4 Responses to “маленькая перамога: вуліца Ўладзімера Караткевіча ў Рагачове”

  1. 1. зміцер Says:

    прыгожа глядзіцца шыльда на такім жа прыгожым і трохі занядбаным будыначку з рамантычным напамінам аб раманах Караткевіча.

  2. 2. astrynczanka Says:

    такому ВЯЛІКАМУ творцы нейкая невялічкая, занядбаная вулачка, але і ў гэтым ўжо сапраўдная перамога 🙂

  3. 3. labadzenka Says:

    у дадзеным выпадку названьне менавіта гэтай вулачкі цалкам апраўданае, бо менавіта тут ён падоўгу жыў і напісаў частку сваіх выбітных твораў

  4. 4. vedmo4ka Says:

    Хорошая новость

Leave a Reply