it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 25

Верш пра Вільню. Ці ўсе ведаюць, якая ў ім ёсьць загадка (недакладнасьць)? )

bulhak

 

фота Яна Булгака

За дахамі места памеркла нябёс пазалота;
Паветрэ напоена ціха гусьцеючым мрокам;
Ўжо відна, як іскры зьлетаюць с трамвайнаго дрота,
Як зоркі гараць і зрываюцца у небі далёкам.

Музыкі стагнаньне ліецца па вулках з бульвара;
Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні;
Ўкруг тоўстаго шкла яна ўёцца як лёгкая хмарка.
А к сьветлу прабіцца ня можэ і томіцца марна.

І ўспомініў я час: срэдзь восеннай нахмурэнай ночы
Музыка зайграла, агні у вышыне запылалі,
Ўдыхалі грудзі шырока, сьвяціліся вочы…
Мы к сьветлу ўзляцелі… і шкло ўкруг яго напаткалі.

Тэгі:


2 Responses to “Максім Багдановіч. За дахамі места…”

  1. 1. dyk Says:

    ня ўсе…

  2. 2. Гы Says:

    У Вільні не было электрычных трамваяў))

Leave a Reply