it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 10

stanislau04

Тэгі:


One Response to “Магілёў. касьцёл сьв. Станіслава 1738 году”

  1. 1. Давід Алег Лісоўскі Says:

    Ня яго месцы яшчэ з 17ст. стаяў драўляны касьцёл.
    Ёсьць такая гарадская лягенда, што 22.12.1733 Зяньковіч, шляхціч з Любужа, мабыць з перапою, са сваімі слугамі і сябрамі напаў на горад, дзе яны нахабным чынам зьбівалі народ і чынілі пагромы. Калі гараджане адышлі ад шоку, яны самі ўзяліся за зброю. Паплечнікі Зяньковіча пабачыўшы неаптымістычную перспектэвы пакінулі свайго гаспадара. Сам шляхтіч схаваўся ад народнага гнэву ў гэты вось касьцёл. Людзі атачылі касьцёл і патрабавалі выдаць злачынца. Сьвятары касьцёла канешне адмовілі ім, спасылаючыся на тое, што касьцёл дае сховішча ўсім, хто хаваецца ў ім. Гараджане адказалі, што калі касьцёл не выдасьць злачынца, то яны будуць вымушаныя парушыць закон сховішча і забраць яго самі. Сьвятары зноўку адмовілі. Тады раззлаваныя магілёўцы ўварваліся ў касьцёл, выцягнулі крыўдзіцеля, даставілі яго на ратушную плошчы і пакаралі сьмерцю (мяркую і суд нейкі зладзілі над ім, бо каб хацелі проста забіць, забілі б выцягнуўшы з касьцёлу, а калі прывялі на ратушную плошчу, то значыць, рабілі ўсё па закону, а не ў “стане афекту”).

    Але гісторыя на гэтым не скончылася. Касьцёл падаў скаргу на гараджан каралю. Магілёўцаў вінавацілі ў парушэньні закона аб сховішчы, а таксама ў нанясеньні касьцёлу матэрыяльнай шкоды: зламаныя дзьверы (вось ён першы суд за “зламаныя здьверы”) і пашкоджаныя рэчы. Улады вырашылі, што ўчынак гараджан – вялікае сьвятатацта, і ў якасьці пакараньня было загадана разабраць усе мураваныя дамы ў горадзе, а ў драўляных разабраць коміны. І з атрыманай цэглы пабудаваць новы касьцёл. Што і было зроблена, і на месцы драўлянага касьцёлу паўстаў той, што мы бачым зараз.

    Што цікава, касьцёл – адзіная культавая пабудова, што заставалася непарушнай на ўсіх плянах перабудовы гораду. Нават самыя радыкальныя прапановы па перабудове нібыта абыходзілі касьцёл бокам 😉

Leave a Reply