it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 24

фоткаць лебядзяў нават цікавей, чым качак. качкі тлумныя, мітусьлівыя, наглыя — лезуць адна на другую, каб перахапіць кавалак хлеба. выжываюць.

лебедзі — шляхетныя. ніколі ня будуць біцца з качкамі за кармёжку, спаборнічаць, перахопліваць хлеб. лебедзі — індывідуальныя, разважлівыя, разумныя, птушкі-асобы. фоткаць лебедзяў цікава паасобку, максымум — па двое, калі яны мілуюцца ці кусаюць адно адное (магчыма, гэта таксама мілаваньне, я ня ведаю). таму гэтым разам я вырашыў сумясьціць кармёжку з фотасэсыяй выключна лебядзёў. партрэты.


Тэгі:


2 Responses to “лебедзі. партрэты”

  1. 1. Яна' Says:

    На пятай фотцы зьнізу ў лебедзя зьлева ўжо такія шчыры й глыбокі позірк..

  2. 2. Апалонік Says:

    Прачытаў, што ў выходныя было шмат карміцеляў, заеду заўтра, як актыўнасьць зьнізіцца. Мне па дарозе на працу, практычна ня прыдзецца збочваць.
    Фоткі клясныя!

Leave a Reply