it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 08

ПАСЛУХАЙЦЕ ЭКСКЛЮЗЫЎНЫЯ КАВАЛКІ НОВЫХ ПЕСЕНЬ! (запісваў цішком у студыі 😉 )

Раз-два-тры — усе за стол!
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/08/raz-dva-try-use-za-stol.MP3]

Азалаціцца
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/08/azalacicca.MP3]

Вядомы спявак хоча ў песні “Раз-два-тры — усе за стол!” адрадзіць беларускую вясельную традыцыю

У Мінску сканчаецца запіс новага максі-сінгла гурта “Крамбамбуля” з вясёлай назвай “Раз-два-тры — усе за стол!”.

— І не проста вясёлай, а вясельнай! — папраўляе мяне лідар гурта Лявон Вольскі. — Гэта мне запомнілася такая традыцыя, калі на вяселлі госці гублялі ўвагу, разыходзіліся па кутах, папаліць, паразмаўляць… І тады тамада на пару з гарманістам зацягвалі нараспеў: “Раз-два-тры — усе за стол! Раз-два-тры — усе за стол! Маладыя запрашаюць усіх за стол!” І тады ўсе цягнуліся назад, пачыналі ўздымаць келіхі за здароўе маладых. Шкада, што гэта традыцыя неяк знікае, сціраецца. У ёй нічога такога асаблівага, але яна здорава мабілізавала гасцей, была як рухавічок на вяселлі!

Лявон адкрывае таямніцу, што ў максі-сінгл увойдзе не толькі гэтая песня, але і яшчэ дзве — “Азалаціцца” і “Свята кожны дзень”. Апошняя ўжо знаёмая слухачам і гледачам па стужцы “Беларусьфільма” “Дастышфантастыш”.

— Сінгл у звычайным разуменні — гэта адна песня, якая можа быць прадстаўлена адначасова ў некалькіх аранжыроўках, — кажа спадар Лявон. — Але мы вырашылі парушыць гэтае правіла, зрабіць тры песні і яшчэ бонус. Так сталася, што гэтыя песні неяк апынуліся ўбаку па-за іншай творчасцю “Крамбамбулі” і маёй уласнай. Вось я і вырашыў аб’яднаць іх у такі максі-сінгл.

Максі-сінгл “Раз-два-тры — усе за стол!” будзе ўпершыню прадстаўлены ў канцы жніўня на фестывалі феерверкаў “Навальніца” ў спартовым комплексе “Лагойск”, дзе ў Лявона і “Крамбамбулі” будзе асобнае выступленне.

Тэгі: ,


4 Responses to “Лявон Вольскі запрашае ўсіх за стол! (+СЛУХАЦЬ НОВЫЯ ПЕСЬНІ!)”

  1. 1. Яна' Says:

    Тут Лявон Вольскі як быццам бы каго цапнуць хоча;) “зубасты” эдакі;)

  2. 2. labadzenka Says:

    ну так, а многія іншыя пяўцы, на жаль, бяззубыя )))

  3. 3. Soul Says:

    Глеба, дамаўляйся з Лявонам, каб той калі запіша ў добрай якасці гэтыя максі-сінглы аддаў табе на блог для распаўсюджання хутчэйшага 🙂

  4. 4. саня Says:

    лявон надакучыў, песьні ў яго г..но

Leave a Reply