it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 03

лягер сьмерці Майданэк знаходзіцца на ўскраіне Любліна.
немцы зьнішчылі тут 80 тысяч чалавек, зь іх 75% габрэяў.

ад 1944 года тут дзейнічае музэй.

барак з душам

бляшанкі ад Цыклёну Б

газавая камэра

газ, які пускалі эсэсаўцы

такіх баракаў было больш за 200

адзеньне вязьня

у некаторых бараках цяпер музэйная экспазыцыя

будка эсэсаўца

ахвяры

карты, зробленыя рукамі вязьняў

сапраўдны абутак вязьняў — пасьля вызваленьня Майданку яго знайшлі 430 тысяч параў

трохпавярховыя баракі

мэмарыял, які нагадвае капсулу, дзе зьмяшчалі рэшткі людзей

пад купалам — сапраўдныя рэшткі, выкапаныя на месцы спаленьня вязьняў

“Лёс наш для вас засьцярога”

стол для прэпараваньня

печ крэматорыя. у такіх печах палілі па 2 чалавекі за раз

адсюль выграбалі попел

крэматорый

Тэгі: ,


5 Responses to “лягер сьмерці Майданэк”

  1. 1. Яна' Says:

    Загароджа з абуткам – самы жахлівы экспанат…а адкуль 430 000 пар? Гэта абутак тых людзей, якія выжылі?

  2. 2. Ида Грезь Says:

    давно там была. еще в середине 90-х. но мурашки по коже и сейчас

  3. 3. labadzenka Says:

    430 тысяч пар не значыць 430 тысяч забітых. проста тут у немцаў быў як бы склад дабра, забранага ў вязьняў. многія вязьні былі тут часова, іх адпраўлялі далей — а абутак заставаўся. яго выкарыстоўвалі як матар’ял для рамонту салдацкіх ботаў.

  4. 4. Алег / Давід Says:

    быў там на маршы жыцьця ў 2003… жахлівае месца.
    а галоўнае, захаванае ў 100% працоўным стане… ад чаго робіцца яшчэ жудасьней. дома ёсьць фотка з раскладам дьня вязьняў і “меню” якім іх харчавалі.
    дарэчы бляшанкі не “ад Цыклону Б”, а “з Цыклонам Б”. газ там захаваны таксама. толькі ён грануліраваны, пры ўзаімадзеяньні з вадой ператвараецца ў газ. немцы гэта выдумалі, каб ён меньш месца займаў, ды й каб зручней яго ужываць і захоўваць…. адной гэткай бляшанкі хапала прыкладна на пару тысяч чалавек…..

    што горш за ўсё, шмат хто ў наш час не лічыць тыя падзеі трагедыяй ды й увогуле ня супраць паўтарыць….. бо лёгка гаварыць, што чагосьці не было, калі сам ня бачыў і цябе гэта не закранула.

  5. 5. Алег / Давід Says:

    а ў цэлым, калі бачу падобныя здымкі, хочацца сказаць толькі адно:
    йісгодойль вэ-йіскодойш шмэй рабо….
    няхай узвысіцца і асьвеньціцца Імя Вялікае…
    (пачатак габрэйскай памінальнай малітвы)

Leave a Reply