it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 13

0016

У мінулыя выходныя я меў шалёна класную паездку ва Ўкраіну. Яе кульмінацыя — выступ у самым крутым клюбе Луцку “Майдан”. Чытаньне вершаў на сцэне пабу — гэта напраўду здорава!..

Сёньня дайшлі фотачкі — сьпяшаюся выкласьці. Там, дзе мая мардаха — аўтар eldorado /клуб “Майдан”/. Астатнія я нашчоўкаў.

0025

Сядзім з Хадановічам перад выступам. Вельмі хвалюемся 😉

0036

Пазіруем фатографу перад клубам

0046

Я і “майданаўская” сьвіньня. Я справа

0056

Увогуле, гэтая драўляная фігура — своеасаблівы талісман “Майдану”.

0066

Так выглядала глядацкая заля. Трэба сказаць, што, нягледзячы на атмасфэру пабу, вершы слухалі вельмі ўдзячна і ўважліва.

0076

Флюгер на даху клюба

0085

Чытаю вершы. Хадановіч, тым часам, думае, як вывесьці Беларусь з крызісу

0095

“Майданаўскі” кот

0105

…і здымкі ў рамках ізноў паўторацца,
і ажывуць успаміны ў гісторыі
і мы, практыкуючыся ў рыторыцы,
зноўку выйдзем у адкрытае мора…

0114

Адная з заляў клюба

0124

Адразу пасьля нас у “Майдане” выступае гурт “Парк Горкага”

0134

…робячы каву без малака
я выпадкова зьеў павука
цяпер мяне ня любіць
павучыха…

0144З хлопцам у цэнтры мы нават пасябравалі. Ягоны сваяк жыве ў Берасьці, сам хлопец працуе дальнабойшчыкам і мае толькі адзін выходны на тыдзень. Дужа распытваў пра Беларусь

0153

Уваход у “Майдан”

0163

А гэта легендарны бармэн Юра. Ён — былы міліцыянт. Таму ў яго паўсюль парадак. Адначасова ў клюбе зьмяшчаецца каля сотні чалавек. Дык вось, Юра малюе ўсё на паперцы і кожнаму дае мянушку: “лысы”, “ачкарык”, “вумнік” — і ўсіх-усіх памятае!..

0173

Каля “Майдану” цэлы дзень дзяжурыла падазроная машына зь беларускімі нумарамі 🙂

0182

На вечарыну прыйшло багата прыгожых паненак

0192

Мы з Хадановічам стараліся не расчараваць іх

0201

Пры гэтым я ўважліва слухаў Хадановіча

0212

А Андрэй рагатаў, калі я травіў журналісцкія байкі

0221

У “Майдане” ўсё хэндмэйд

0231

І, трэба сказаць, вельмі мілы хэндмэйд

024

У Менску такога клюбу пакуль няма…

0251

Таму спадзяюся вярнуцца ў Луцк зноў!..

Тэгі: , ,


2 Responses to “Луцк. “Майдан”. Хадановіч і Лабадзенка”

  1. 1. Kubl Says:

    )) На другім здымку ты на цыганскага барона падобны

  2. 2. (c) Alex Zenkov Says:

    Ты ўвесь свет вырашыў ….

Leave a Reply