it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 12

учора мы з жонкай атрымалі ліст ад Алеся Бяляцкага. і я падумаў: “трэба будзе зранку яго сасканаваць і вывесіць з подпісам “ліст ад Нобелеўскага ляўрэата”.
і хоць у дзядзькаў у Осла свая версія, гэта — нічога не значыць.

так ужо сталася, што ў кожнага беларуса — свая мова, свая краіна, свой прэзідэнт, сваё тэлебачаньне, свае саюзы пісьменнікаў, свае сьпевакі, свае героі і антыгероі.

і Нобелеўскія ляўрэаты — таксама свае. Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімер Някляеў — нашыя Нобелеўскія ляўрэаты па літаратуры. а Алесь Бяляцкі цяпер — ляўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
калі мы з вамі лічым, што чалавек заслужыў гэтага, то яно важней за тое, што лічаць дзядзькі ў Осла. мяркую, для сапраўднага патрыёта, якім ёсьць Бяляцкі, прызнаньне суайчыньнікаў ня менш важнае за кан’юктурныя прэміі. хіба што 981 тысячу эўра мы даць ня можам )))

галоўная прэмія Алесю Бяляцкаму — нашая любоў, увага і павага. напішыце Нобелеўскаму ляўрэату Алесю Бяляцкаму!

Тэгі:


One Response to “ліст ад Нобелеўскага ляўрэата (фота)”

  1. 1. Арцём Says:

    Я таксама ўчора атрымаў )

Leave a Reply