it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 19

часам у мяне ў галаве складаюцца, здавалася б, дзіўныя ланцужкі. я набыў сабе купюру 250 рублёў 1918 года — люблю старыя рэчы. паставіў у рамачку на стол, любуюся. гляджу на дату — “1918”. што для вас “1918”? для мяне гэта — БНР. зараз я з галавой у Радзівілах. а таму БНР — гэта Альбрэхт Радзівіл і Раман Скірмунт, якія ў 1918 годзе як паўнамоцныя прадстаўнікі БНР паехалі ў Нямеччыну і Швайцарыю. сяджу — і ў навушніках слухаю Эльжбету Радзівіл — дачку таго самага князя Альбрэхта. і гляджу на купюру з датай “1918”.

ланцужок злучыўся.

цікава, што якраз у 1918 годзе адбылася дэвальвацыя. і калі да восені гэтая купюра азначала месяцовы заробак салдата-чырвонаармейца, дык па восені такімі паперкамі тапілі печы. я, вядома, перакананы, што мая — зімовая ці максымум летняя 😉

Тэгі:


6 Responses to “ланцужок”

  1. 1. Kubl Says:

    Ну калі яна ў цябе – значыць у печы яе не стапілі – ланцужок злучыўся! Яна якраз жнівеньская.

  2. 2. labadzenka Says:

    як ты вызначыў? па серыі?

  3. 3. Kubl Says:

    ))) Проста ляпнуў, але па серыі думаю сапраўды не цяжка.

  4. 4. Kubl Says:

    Блін, ты мяне зацікавіў гэтай гіпотэзай і вось што:

    “В мае 1919 года были выпущены кредитные билеты с датой “1918”. Печатные формы для них были изготовлены по заказу Временного правительства в 1917 году, но выпуск билетов не был осуществлен в связи с Октябрьской революцией. Они не имели, разумеется, советских эмблем, но был изображен двуглавый орел без царских регалий – герб Временного правительства. В мае были выпущены билеты номиналом от 1 до 1000 рублей с серийной нумерацией – на каждом миллионе билетов печатали один и тот же очередной номер двухлитерной серии с тремя цифрами.”

    А пасля прайшла не дэвальвацыя, а проста выпусцілі грошы з датаю 1919, а гэтыя аб’явілі звычайнай паперай, таму народ і паліў печы. Карацей, звычайнае кідалава. Здаецца так, калі я нічога не пераблытаў. Так што тваёй купюры пашанцавала.

  5. 5. Оля Says:

    мысли, Глеб, материальны 🙂 о чем думаешь, то и притягиваешь 🙂

  6. 6. яшчэ адна Оля Says:

    А купюры праўда пашанцавала: каму быць спаленымі, а ёй — стаяць у рамачцы на Глебавым стале ды выклікаць згадкі-ўспаміны. Шчасьлівы лёс ёсьць нават у купюр… Шчасьлівая купюра! )

Leave a Reply