it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 11


фота Антона Сурапіна, www.Sur.by

такой цікавай і нязвыклай прэзэнтацыі “Ладдзі Роспачы” ў мяне яшчэ не было. кніжны кірмаш — шумнае месца, прыкладна як шэрагі з фруктамі на Камароўцы. прэзэнтацыя адбывалася на стэндзе “Кніжнага Салону” — таму задача была прывабіць туды наведнікаў, якім было што паглядець на кірмашы. мяне дапусьцілі да мікрафону ў радыёвузьле, дазволілі зрабіць абвестку. калі я пачаў “увага, экстранае паведамленьне”, цётушка ў вузьле напружылася. калі я сказаў, што зараз будзе прэзэнтацыя “галоўнай кнігі кірмашу”, яна і ўвогуле напружылася. ёй, пэўна, сказалі, што галоўная кніга — гэта “Туалецішча” тонкага лірыка Рубінава.

потым ўвага людзей прываблівалася мацюгальнікам (мэгафонам), паычаным нескажудзе, дзякуючы пратэкцыі нескажукаго. Яўген Валошын змог адчуць сябе Лявонам Вольскім на мітынгу, мяне таксама гаварыльня ў мацюгальнік забаўляла, а вось тыя, хто стаяў у першым шэрагу, мабыць, глохлі.

сваёй прэзэнтацыяй мы самі таго ня хочучы перасралі прэзэнтацыю АНдрэю Хадановічу, які якраз у гэты час чытаў вершы на зборным стэндзе нячэсных выдавецтваў. чэснае слова, Андрэю, мы ня ведалі!..

прэзэнтацыя была ня надта доўгай, з паўгадзінкі, бо сама абстаноўка дыктавала такі фармат. калі некаму было некамфортна ў гэтым балагане — выбачайце!..

Яўген Валошын

Тэгі:


4 Responses to “Ладдзя: прэзэнтацыя на кірмашы з мацюгальнікам ))))”

  1. 1. Soul Says:

    Да вас было не праціснуца 🙂

  2. 2. waloshyn Says:

    А дзе відос, што я збоку прыпёку здымаў?

  3. 3. Аліна Says:

    Выдатная прэзентацыя!!Я сама з Рагачова і тым ганаруся))!Нажаль на змагла адразу набыць “Ладдзю”,але ,спадзяюся ,яшчэ паспею).Так добра і спявалі,і распавядалі-не адарвацца!Вялікі дзякуй,Глеб!

  4. 4. Аліна Says:

    І вам, Яўген,вялікі дзякуй! зачараваная вамі)

Leave a Reply