it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 14


у вас ня склалася ўражаньне, што ўся краіна засаджаная кукурузай? за апошнія тыдні я езьдзіў практычна па ўсіх абласьцях — і ў мяне склалася.
на маю дылетанцкую галаву гэта — прызнак сельскагаспадарчай няўмеласьці і бязрукасьці.
як тлумачыў мне знаёмы аграном, кукуруза расьце як пустазельле — даглядаць яе ўвогуле ня трэба. больш за тое, яна так высмоктвае зь зямлі ўсе сокі, што пасьля яе ўсё астатняе расьце пагана.
кукуруза ідзе толькі на корм быдлу. гэта азначае, што ў нас будзе выбух жывёлагадоўлі? а што, вунь ў Даніі на кожнага грамадзяніна прыходзіцца тры сьвіньні! ці быдла ў пагонах таксама будуць карміць кукурзаю?

цікава, пра колькі мульёнаў тон збожжа яны дакладуць на дажынках, калі замест збожжа адная кукуруза?

Тэгі:


9 Responses to “кукуруку”

  1. 1. Ірына Says:

    Цікава, як звязаныя хворая кукуруза і адвалы пароды на даляглядзе?..

  2. 2. Апалонік Says:

    Учора казаў тое ж самае. Хрушчоўшчына нейкая. Толькі таемная.

  3. 3. adelka Says:

    О, Ігар сапраўды тое ж сказаў. Прыйшла паслаць яму спасылку, а ён ужо адзначыўся 🙂

  4. 4. Елена Says:

    От, жа ж, блин, не спрыяе… Почти месяц в Браславе живу, хотела мелкому кукуруки нарвать-наварить, так проблема, оказывается – или мелкая-недоросль, или убрали (???) или просто нету. Че-то тут с ней не-то, с царицей полей в Браславском районе…

  5. 5. kyzapunk Says:

    кукуруза в первую очередь выращивается как корм для скота.

  6. 6. Вольга Says:

    Глеб, дзе ж новы пост?! Ужо чатыры дні вісіць кукуруку 🙂 Відаць, добра адпачываецца))

  7. 7. Olga Says:

    Я бы спросила иначе. Когда же в магазинах появится мясо?если так много корма для скота выращивают?

  8. 8. KazalupЪ Says:

    Па ВІКІПЕДЫІ лідарамі по вырошчванню кукурузы з’яўляюцца США и Кітай….
    Дурныя яны ці што?!

  9. 9. ёк Says:

    толькі вярнуўся з вескі ў сталіцу.
    інтэрнету там у мяне не было, таму многа чытаў “белорусскую ниву”, “звязду” ды іншыя лукашэнкавыя газеты, асабліва калі яблыкаў ці груш многа з’ядаў :)))

    раскажу прычым тут кукуруза.

    вядома, што ужо які год запар валабы збор зерня ў лукарусіі гойдаецца ад 7 да 9 млн тон. каб пазазаць вялікія посьпехі трэ павялічваць валавы збор (аналагічна як вуп і т.п. паказчыкі).
    дак вось, у гэтым годзе намалот кукурузы будуць складваць з намалотам жыта, пшаніцы да іншай ярыцы 🙂 каб атрымаць 10 млн тон і паказаць некаму (каму?) якім правільным шляхам крочыць краіна…..

Leave a Reply