Dec
03
|
Вельмі рады за кс. Лазара і за ўвесь наш Касьцёл!
Божая ласка перамагае!
«Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрыманьня ксяндза Ўладзіслава Лазара ў сьледчым ізалятары КДБ», — гаворыцца ў паведамленьні сайту catholic.by

Уладзіслаў Лазар (Уладзімер Лазар паводле пашпарту)
«Было прынятае рашэньне, што падчас сьледзтва, якое яшчэ працягваецца, сьвятар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэньня і дзеяньня, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленьні міліцыі. Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара са сьледчага ізалятара КДБ», — паведамляе сайт Рыма-Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі.
Ксёндз Уладзіслаў Лазар утрымліваўся ў СІЗА КДБ зь сярэдзіны ліпеня. Пра ягоную справу вядома няшмат: ксёндз абвінавачваецца паводле пункту 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Яму ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць іншай дзяржавы.Сястра ксяндза Лазара Яніна пацьвердзіла ягонае вызваленьне.