it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 01

У Полацку, ля Сафійскага сабору крыгаход на Дзьвіне асабліва прыгожы. У гэтым годзе, баючыся, што рака затопіць усё дашчэнту, ратаўнікі закладалі ў лёд выбухоўку — у Верхнядзьвінску і тут, непадалёк ад Сафіі. Таму лёд пайшоў няроўна і хутка. На невялікіх крыгах любяць катацца чайкі — прызямляюцца на белыя карабельчыкі на самай сярэдзіне ракі і сьпяваюць песьні, складаючы канкурэнцыю крумкачам на беразе. З высокага берагу Дзьвіны рака асабліва ўражвае, відаць яе моц і магутнасьць. Згадваючы, у якім горадзе знаходзісься, ты занураесься ў нацыянальную нірвану.

Тэгі:


4 Responses to “крыгаход на Дзьвіне”

  1. 1. tuta Says:

    касьмічна

  2. 2. Kubl Says:

    ОГО! А я ниразу не бачыщ крыгаход на вяликай рацэ, блин, трэба хоць сёлета куды паспець 🙁

  3. 3. Аліна Says:

    Здораўскі! Рвануць бы туды зараз…)

  4. 4. LiuKa Says:

    Жудасна і страшна. Мяне вельмі турбавала заўсёды: як рыба перажывае выбухі?

Leave a Reply