it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 08

цікавае выйсьце знайшлі жыхары гэтай хаты ў Стоўпцаўскім раёне. замест таго, каб маляваць ці выразаць нейкі нумар на сваё жытло, яны адшукалі бліжэйшы адпаведны кіламетравы слуп на дарозе і пазычылі нумар адтуль. багатая на таленты зямля беларуская!..

Тэгі:


11 Responses to “кіламетры і хаты”

  1. 1. Оля Says:

    Цікава, а гэтая шыльдачка проста колерам да хаты падышла ці хату пад яе пафарбавалі?.. А гаспадар руплівы.

  2. 2. kazalup Says:

    “…адшукалі бліжэйшы адпаведны кіламетравы слуп на дарозе і пазычылі нумар адтуль”
    Гэта праўда?!
    Ці толькі прыватнае меркаваньне?

  3. 3. ebmw Says:

    Хозяйственные…

    Усе ў хату!

    а яшчэ ёсць такое:

    “Все вакруг калхознае – все вакруг маё”

    Единственное, что может быть в оправдание.. Люди до того не образованные, что подумали их номер дома поставили на дорогу….

  4. 4. kazalup Says:

    to: ebmw
    Единственное, что может быть в оправдание.. Люди до того не образованные, что подумали их номер дома поставили на дорогу….

    +++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
    Пиздеть не надо на людей! ДА!
    такие знаки со светоотражающей краской можно запросто купить…
    То что сказал журналист всегда дели на 2 (ну для Лабадзенкi можно на 1,5) у них задание такое из-закулисья “побольше негатива на злачынны рэжым” понятно энто дело в отношении чиновников и проч…., но остановиться то трудно и простых людей начинают полоскать.
    Все дело в мании величия типа “четвёртая власть”, а надо переодически себя одергивать и где то допускать мысль “а может вторая древнейшая” 😉

  5. 5. labadzenka Says:

    kazalup, лаўлю вас на слове. калі знойдзеце месца, дзе можна набыць такі знак — зь мяне бутэлька “пілснэра”. калі не — балбатун вы, ня лепшы ад журналіста 🙂

  6. 6. Сяргей Says:

    У нас у Талачынскім раёне быў аналагічны выпадак у вёсцы Гліннікі. Пра гэта напісала раённая газета, а ўладальніца дома пакрыўдзілася, бо, аказваецца, купіла яго ўжо з гатовым крадзеным нумарам.

  7. 7. kazalup Says:

    СООО “Мир знаков”, РБ УНП 190651072,
    ИП “Уорлд оф Сайнс”
    220024, Минск, ул.Кижеватова, 86-142, тел. 298-98-64
    р/с3012003430012 в ОАО “Банк Москва-Минск”,
    220002, Минск, ул. К.Цеткин, 51, код153001272

  8. 8. labadzenka Says:

    такія падрабязныя зьвесткі — гэта прафэсыйная звычка? 🙂

  9. 9. kazalup Says:

    Так! Прафесійныя!
    Я зрабіў копію з дагавору нашай фірмы і СООО “Мир знаков” з раздела “рэквізіты бакоў”….
    У дадзеным выпадку мне падаецца, што чалавек проста працуе у “дарожнікам” у нейкім ДРСУ і прынёс знак з работы, там такога дабра хапае, бо верагоднасць таго што знак супадаючы з нумарам тваёй хаты знаходзіцца побач нізкая…
    Але ўсё гэта другасна!
    Галоўнае, што “Эўрапейскасць” са сваімі каштоўнасцямі да нас прышчэпіцца толькі тагды калі самі мы будзем прытрымлівацца некіх асноўных прынцыпаў, як тое:
    — прэзумпцыя невіноўнасці;
    — павага да гонару асобы ды інш.
    А лямант “пра злачынны рэжым”, “дурны у нас народ” усё гэта ўжо было і няма тут нічога новага: вывучыўся грамаце, абцясаўся па Варшавах і Кракавах і ўже Панам-Паляхам сябе беларусец лічыць… так нашаму народу здраділі 100% шляхты. Сялянская мы нацыя, Калхозная!
    І тое што адбываецца зараз гэта Трыумф калхазанства падцверджаны часам і усялякімі выпрабаваньнямі: кожны дзень да нас цяпер едзе нехта зь Эўропы і Расеі, з Балтыі і Украіны. Усе прызналі Беларуска-Калхазанскую мадель правільнай! Пераймаюць вопыт!
    А тое што адбываецца зараз з культурай?! дык гэта рэцыдывы той колішняй здрады: клала калісьці шляхта на свой народ, а цяпер гэны народ кладзе на Радзівілаў, Сапегаў-Шмапегаў…
    Выжыў народ, выкараскаўся ды й абцясаўся крыху без Варшаваў і Кракаваў… яны ўжо самі пруцца сюды абцесвацца бы жабы на корч.
    Вось такая грымасса гістарычнай справядлівасьці 🙂

  10. 10. labadzenka Says:

    не кіпяціцеся так. калі вы заўважылі, я ўвогуле нікога не абвінавачваў, а проста заўважыў мілы, як на мяне, момант. за меркаваньні наведнікаў Блогу я не адказваю.
    так, сапраўды, у прыведзенай вамі фірме можна замовіць такі знак.
    не сумняюся, што жыхары вёскі С. Стоўпцаўскага раёна менавіта так і паступілі — зьезьдзілі ў Менск, заключылі дамову, вырабілі занк, пасьля прыехалі забралі… 🙂
    але ж бутэльку піва я, прызнаю, вам прайграў… дасылайце на мыла адрас, куды вам яе выслаць 🙂

  11. 11. kazalup Says:

    Не крыўдіцеся сп.Лабадзенка!
    Я чытаю Ваш блёг! Лічу яго цікавым!
    Карыстаюся Вашымі фота (выключна з указаньнем Аўтара і актыўнай спасылкай на блёг :smail210: )!!!
    Дзякуй за бутэльку піва! Але атрымліваць яе мне неяк няёмка, бо Вы мне ўжо дапамаглі з газавай плітой, ды й не аматар я піва 😉
    Не крыўдуйце! :p

Leave a Reply