it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 15

laddzia2

Сябры!

Рыхтуецца да друку ўнікальнае выданьне — факсыміле “Ладзьдзі Роспачы” Ўладзімера Караткевіча.
Кніга фармату А4 будзе ўключаць у сябе:
* поўную факсымільную копію рукапісу “Ладзьдзі Роспачы” Уладзімера Караткевіча,
* друкаваны тэкст навэлы,
* арыгінал друкапісу перакладу “Ладзьдзі” на расейскую мову Васіля Сёмухі (з рукапіснымі праўкамі Ўладзімера Караткевіча,
* некаторыя фрагмэнты іншых рукапісаў Караткевіча — у якасьці прыклада Караткевіча-рэдактара,
* прадмову Рыгора Барадуліна (гэты твор Караткевіч прысьвяціў менавіта Барадуліну і падарыў Дзядзьку Рыгору арыгінал рукапісу),
* тэксталягічны аналіз усіх рэдактарскіх і цэнзарскіх правак, выкананы самым аўтарытэтным дасьледчыкам творчасьці Караткевіча Анатолем Вераб’ём
* унікальныя здымкі Уладзіміра Караткевіча і Рыгора Барадуліна (друкуюцца ўпершыню).
———– агулам – каля 120 старонак!!!

Выданьне ўнікальнае з усіх бакоў. Па-першае, арыгінал “Ладзьдзі” зьмяшчае ўсяго 23 старонкі, а почырк Караткевіча настолькі разборлівы і ўборысты, што твор можна без праблем прачытаць проста з рукапісу. Па-другое, у рукапісы можна дакладна прасачыць і прааналізаваць працу Караткевіча са словам: падбор сынонімаў, перастаноўка словаў месцамі, выкрэсьліваньне цэлых абзацаў… У друкаваным тэксьце будуць дзеля зручнасьці пазначаныя ўсе моманты, дзе Уладзімер Караткевіч рабіў праўкі. І кожны з вас зможа адкрыць для сябе Караткевіча наноў, зазірнуць на пісьменьніцкую “кухню”.

Калегі! Калі хто мае жаданьне і магчымасьць ахвяраваць на будучае выданьне, гэта можна зрабіць наступнымі спосабамі.

1. Вы ахвяруеце пэўную суму грошай — і пасьля выхаду кнігі атрымліваеце адпаведную колькасьць асобнікаў (сума дзеліцца на сабекошт асобніка).
(ФАКТЫЧНА — ВЫ ВЫКУПЛЯЕЦЕ ЧАСТКУ НАКЛАДУ ПЕРАДПЛАТАЙ)

2. Вы ахвяруеце грошы — і атрымліваеце ў падарунак сымбалічны асобнік (-кі) з аўтографамі стваральнікаў кнігі. А вашыя грошы ідуць на паніжэньне сабекошту выданьня.
(ФАКТЫЧНА — ВЫ РОБІЦЕ ДОБРУЮ СПРАВУ, А КНІГІ АТРЫМЛІВАЕЦЕ ЯК БОНУС)

Дапусьцім, на 100 асобнікаў трэба 1 мільён рублёў. Пры гэтым сабекошт асобніка складзе 10 тысяч. Вы ахвяравалі 100 тысяч — гэта дазволіць зьнізіць сабекошт на тысячу (1.000.000-100.000=900.000/100=9000)– і зрабіць выданьне больш дасяжным.

У любым разе, усе мецэнаты (па іхным жаданьні) будуць згаданыя ў кнізе.

Ахвотным ахвяраваць можна пісаць на мэйл labadzenka@gmail.com, стукацца ў аську 431580025 ці скайп labadzenka

Тэгі:


23 Responses to “Хто можа ахвяраваць на ўнікальнае выданьне?”

  1. 1. Olga Says:

    Эх, і навошта я купіла тыя бацільоны і замову ў французскім каталогу пакінула!

  2. 2. siva Says:

    я бы парочку экземплярчиков приобрел

  3. 3. Аляксей Says:

    Праект цікавы, жадаю дапамагчы.
    Раскажыце, калі ласка, пра тое, дзе плануецце друкаваць, якой якасьці будзе папера, колькі жадаеце надрукаваць? Калі будзеце рабіць якасна, дак можна пачаць агітацыю сярод сяброу. А калі газэтная папера… дык можа лепей абмежавацца pdf?…
    Карацей кажучу: калі патрэбныя грошы, дык давайце пдрабязную іфармацыю, каб мы ведалі у вашто укладаем грошы 😉

  4. 4. labadzenka Says:

    Аляксею, не гатовы сёньня адказаць на Вашае пытаньне, бо рыхтуем вёрстку, яшчэ не да рэшты зразумела, колькі будзе старонак. Як толькі вызначымся — зьвярнуся ў некалькі выдавецтваў, каб даведацца ўсе кошты. Аднак кажу адразу, што папера будзе не супер-пупер, бо інакш кніга выйдзе залатым сабекоштам, і купіць яе змогуць ня ўсе, хто хацеў бы.
    Каб зрабіць вельмі якасна, і панізіць сабекошт — трэба вельмі значныя ахвяраваньні.
    З сёньняшнімі сродкамі — ахвяраванымі і маімі ўласнымі — ідзе гаворка пра 200 асобнікаў.

  5. 5. Аляксей Says:

    Выкладвайце тут, калі ласка, інфармацыю як ідзе праца, бо вельмі цікава.
    Зраблю рассылку сярод знаёмых…

  6. 6. Марына Says:

    Зацікавіла пададзеная інфармацыя. Вельмі хацелася б набыць такую кнігу. Падкажыце, калі ласка, колькі трэба ахвяраваць грошай, каб атрымаць у падарунак асобнік?

  7. 7. Арцём Вячаслававіч Says:

    Абраў спосаб ахвяраваньня праз паштовы пераказ.

Leave a Reply