it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 28

сёньня-заўтра мусяць паступіць апошнія ахвяраваньні на абагравальнік для Валянціны Быкавай (тады і дам справаздачу), сястры Васіля Быкава.

тады неадкладна набываем абагравальнік, а рэшту перадаем ёй грашыма — каб было чым плаціць за сьвятло.
праблема ўсё тая ж — хто б мог адвезьці яго па дарозе ў Полацак ці Вушачы. вёска Ваўчо знаходзіцца за 8 кілямэтраў ад Полацкай трасы.
лістуйце labadzenka@gmail.com

падрабязьней пра абагравальнік ТУТ

хто хоча яшчэ далучыцца — далучайцеся. вашыя ахвяраваньні будуць перададзеныя Валянціне Быкавай, для якой яны будуць дарэчныя, бо пенсія ў яе складае каля 500 тысяч…

Тэгі:


One Response to “хто можа адвезьці абагравальнік Валянціне Быкавай?”

  1. 1. Антоль Says:

    Калі выяжджаем? Нагоды праўда ў Полацак каціцца няма, але можна пашукаць, хоць сама справа і ёсьць добрая нагода. Карацей я гатовы, каб яшчэ з кім паліва раскінуць, атое хоць яно і не дарагое, аднак усё ж не бясплатнае 🙁 Карацей гатовы ехаць хоць заўтра!

Leave a Reply