it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 29

Купляў учора ў “Кароне” кілбасу. Гляджу — за некалькі мэтраў стаіць Аляксандар Казулін з сям’ёй. Я зь людзьмі ўвогуле гаварыць люблю, таму шапчу прадавачцы:
— Глядзіце, вунь Казулін стаіць.
Яна (таксама шэпча) мне:
— А хто гэта такі?
Да шэпту падключаецца другая прадавачка:
— Гэта той, што хацеў прэзідэнтам быць, а Лукашэнка яго ў турму пасадзіў.
Першая прадавачка:
— Дык ён выйшаў ужо?
Я (шэптам):
— Так. І адразу — да вас у “Карону”!..

Тэгі:


Leave a Reply