it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 31

найцікавейшы камэнтар на сайце “Нашай Нівы”:

Ні расшыфроўкі бартавых самапісцаў, ні апошняга эфіру пілётаў, ні пэўных сьведак, ні працы камісіі, ні экспэртызы ‑‑ а ў Міністэрства абароны ўжо гатовы адказ ‑‑ птушка!

Су‑27 ‑‑ зьнішчальнік‑перахватчык, ён створаны для бою, дзе імаверныя любыя перашкоды.

Ня тое што птушкі, а мэталічныя аскепкі, кулі ‑‑ ажно супраць такога закладзены разьлік. У Су‑27 два рухавікі і няхай адзін нават цалкам будзе зьнішчаны ‑‑ на другім можна сесьці.

Сам рухавік ‑‑ АЛ‑31Ф ‑‑ мае тры каналы падачы паветра і дадатковы кампрэсар, які нагнятае ціск на старце і на малых хуткасьцях. Хоць бы ў паветразаборнік патрапіў ватнік з валёнкамі ‑‑ гэта не спыніла б рухавік. Для АЛ‑31Ф (і СУ‑27 адпаведна) не існуе панятку «нялётнае надвор’е» ‑‑ пясочная бура, град, залева сьцяною, сьнежная завея (а гэта як паўсотні птушак за хвіліну) ‑‑ ён будзе працаваць!

Па тым, як імкліва ўпаў самалёт, па тым, што ён не гудзеў надрыўна, не губляў курсу, не завальваўся ў крэн (што характэрна пры пашкоджаньні аднога рухавіка), можна меркаваць, што спыніліся ці рэзка страцілі цягу сынхронна абодва рухавікі.

Прычынай такога можа быць альбо адмова сыстэмы кіраваньня рухавікамі (прывадаў, электронікі, аўтаматыкі), альбо спыненьне электрасілкаваньня рухавіка. Першае меней імавернае за другое. Другое па плячы гіпатэтычнаму зламысьніку.

Дарэчы, на любых лётнішчах працуе абсталяваньне, што адпужвае птушак на многа кілямэтраў навокал.

Фiгура пiлятажу ўжо была завершаная, выкананая, машына пайшла на адлёт калi на вышынi каля 300 м рухавiкi заглухлi альбо рэзка збавiлi цягу

(«прапаў гук» са словаў сьведак). Калi б у рухавiк патрапiў нейкi прадмет, птушка (але Су‑27 канструкцыйна абаронены ад гэтага!), рухавiк загарэўся б, пусьцiў дыма, зароў. Другi рухавiк iмгненна aўтаматычна ўзяў бы на сябе цягу, шугануў бы фарсажны хвост.

За 2 сэкунды да падзеньня (гэта болей, чым дастаткова) адстрэлiлiся «лiхтары» (каўпакi кабiнаў), але катапультаваньня не адбылося.

Пiлёты па факце мо i героi, але яны хацелi жыць, таму бяз патасу i геройства, «спакойна», штатна, прафэсiйна, як i належыць майстрам такога ўзроўню, адпрацавалi аварыйную сытуацыю з запасам часу для катапультаваньня. Не спрацавала ратавальная аўтаматыка?

Самалёт упаў, можна сказаць жорстка сеў, але загарэўся толькi празь некалькi дзясяткаў сэкундаў. З гэтага становiшча, пакуль не падхапiўся агонь, таксама магчымае катапультаваньне! Чаму яно не адбылося хаця б на зямлi?

Нашы пiлёты, як выглядае, i фiгуру выканалi акуратна, i самалёт бязь цягi адвялi за лес, i час на эвакуацыю выкраiлi з запасам. Але?

Дарэчы, пад Ільвовам, у часе аналагічнага інцыдэнту, пiлёты катапультавалiся пасьля першага ўдару самалёта аб зямлю, калi ўжо нiчога нiкуды нельга было адвесьцi.

Выступ беларускiх вайсковых пiлётаў у краiне NATO меўся стаць пэўным геапалiтычным сыгналам.

Я б не выключаў тут магчымасьць дывэрсii ‑‑ можаце лiчыць гэта прыступам русафобii, але лягiчная сувязь напрошваецца сама. Хто? У Расіі такімі справамі займаецца ГРУ.

Вэрсiя гераiчнага ахвяраваньня жыцьцём прыгожая да сьлёзаў. Але патасныя прамовы могуць захiнуць выкрыцьцё сапраўдных абставiнаў.

Спадзяюся, мiжнародны склад камiсii ўгарантуе праўдзiвае расьсьледаваньне.


3 Responses to “катастрофа нашага самалёта — дывэрсыя?..”

  1. 1. KazalupЪ Says:

    Згодзен з гэтай версіяй!
    Я не хацеў пісаць падобны каментар на першы запіс ў блёгу “смуткую з прычыны пагібелі двох нашых пілётаў” з тае прычыны што канспіралягічныя версіі могуць быць успрыняты як параноя…. але ж рызыкну выказаць зараз меркаваньне, што гэта быў гэтакі пасыл А.Г.Лукашэнку к ягонаму юбілею. Такія рэчы выкарыстоўваюца ў палітыцы даволі нярэдка (Лукашэнка не паехаў у Маскуву на скачкі, а сам сеў за жалезнага каня у перакладзе гэта значыць Пуцін-муцін ідзі на хуz) Тэхнічная рэалізацыя гэтай рэчы зараз не ўяўляе а ні якай цяжкасьці. Самалёт асабліва, такі высокатэхналягічны як СУ, мае электронную авіёніку якая цалкам кантралюецца вытворцам гэтай машыны і яму ў пэўны момант заблакаваць нармалёвую працу сістэм самалёта не ўяўляе цяжкасьці. Успомнице першую кампанию NАТО у Іраку – ні адзін самалёт Іракскага войску заходняй вытворчасьціь (дакладна помню што французскія “Міражы”) не падняўся ў паветра… лёталі толькі савецкія МІГі

  2. 2. KazalupЪ Says:

    Пра канспіралагічныя пасылы ў Беларускай палітыцы гл. таксама тут

    http://forums.tut.by/showflat.php?Board=socleader&Number=8556499&page=0&view=collapsed&sb=5&o=&fpart=&vc=#Post8556499

  3. 3. KazalupЪ Says:

    Пра канспіралагічныя пасылы ў беларускай палітыцы глядзі таксама тут

    http://forums.tut.by/showflat.php?Board=socleader&Number=8556499&page=0&view=collapsed&sb=5&o=&fpart=&vc=#Post8556499

Leave a Reply