it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 14

такіх затопленых крэйдавых кар’ераў па Беларусі некалькі — пад Гародняй. Ваўкавыскам і гэтыя, у раёне Салігорска-Любані. (мо дзе яшчэ ёсьць?)
гэтыя — найбліжэйшыя ад Менску (каля 130 км). ня ведаю, ці перадаюць фоткі касьмічнасьць і хараство. але там сапраўды чароўна! як сказаў нейкі дзядзька, які купаўся непадалёк, “як у гатэлі ў ягіпце, вада проста сьвеціцца”.
у ягіпце ня быў, ня ведаю — але што тут сьвеціцца, пацьвяржаю.
ці бясьпечна там купацца? як кажуць, усе купаюцца ))
каго зацікавіла — лістуйце на labadzenka@gmail.com — падкажу як праехаць


Тэгі:


7 Responses to “касьмічныя блакітныя кар’еры пад Любаньню”

  1. 1. Kolt Says:

    Это в Красносельском. Я туда всё лето собирался поехать с ночёвкой, но так и не сподобился. Или потому, что не подобралось хорошей компании… 🙁

  2. 2. Анатоль П. Says:

    У Краснасельскiм такiя ж, ага. Але да iх пiлаваць даўжэй, чым 130 км (:

  3. 3. labadzenka Says:

    гэта непадалёк ад 4 рудніка беларуськалія. я ня ведаю проста, як даць спасылку на канкрэтную выяву4 ў гуглмэп.

    найбліжэйшая вёска ад кар’ёраў — Мардзьвілавічы.

    не даязжаючы рудніка, будзе паварот налева на Любань (але шыльду скралі, таму я арыентаваўся па навігатары). потым на Т-абразным скрыжаваньні направа, потым на указальніку КСМ (камбінат будаўнічых матэрыялаў, там яшчэ стаіць іх агромная рэкляма з цаглінай) — налева. потым праязжаеце праз Мардзьвілавічы, потым сканчаецца асфальт — і па правым баку будзе пляцовачка (стаянка для машын). гэта і ёсьць пачатак кар’ераў

  4. 4. chill Says:

    насупраць ад гарадзенскіх – дача маёй цешчы. сапраўды, вельмі прыгожа выглядаюць. 53 41′ 22.12″ N, 23 45′ 41.92″ E каардынаты.
    дарэчы, гугал, скаціна, палову гародні аблокамі закрыў

  5. 5. chill Says:

    а зусім побач з горадам яшчэ знайшоў, ажно 3 штукі разам 53 43′ 2.36″ N, 23 47′ 33.27″ E

  6. 6. Olga Says:

    А чаму небяспечна можа быць? Там пясок на дне, я так разумею?

  7. 7. Podsolnyshka Says:

    Небяспечна, таму што глыбока, але вада чыстая, як шкло. Раю там пабываць, калі не спадобіліся яшчэ) Я там адпачывала мінулым летам.

Leave a Reply