it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 04


у гасьцініцы “Нясьвіж” я зайшоў у ванну, паглядзеў на ракавіну і спыніўся: нечага яўна не ставала. нават не аднаразовага шампуня і геля для душа. нават ня фена і белых рушнікоў. нават не кляёнкі на ваньне.
заўважаеце, чаго?

гэты прэзідэнцкі люкс каштуе 60 тысяч за ноч

тут былі лямпачкі

абсалютна ўсе знойдзеныя ў пакоі драты зматаныя вось такім чынам ізалентаю. рознакаляровай — каб было весялей, відаць.

на столі — па-багатаму — ляпніна. як у Радзівілаў

на сьцяне — ня йначай — Мадыльяні

пераходзім у ванную

каб змыць за сабой унітаз, трэба засунуць палец у дзірачку ў бачку, намацаць дрот і пацягнуць за яго ўгару

прачытаўшы інструкцыю, я намерыўся строгім чынам ня пырскаць вадою на падлогу

высьветлілася, што тэхнічна гэта немагчыма. кляёнкі няма, а з астатніх трох бакоў ванна проста не прялягае да сьцяны. як ня стань — пырскі паляцяць міма касы

з дэвайсаў у пакоі — набор першай неабходнасьці, каб выпіць і закусіць пасьля пабачанага

ГАТЭЛЬ №2

а цяпер — атракцыён нечуванай шчодрасьці: дармовая рэкляма гатэлю на вуліцы Гейсіка. калі заехаць у Нясьвіж, то каля офіснага будынку музея (стары пастаялы двор па правым баку), трэба павярнуць налева, на даляглядзе пабачыце Белтэлекам, гатэльчык — зьлева на пагорку. гэта ведамасны гатэль ЖКГ, дзе можа спыніцца таксама кожны ахвотны.

увага: самы просты начлег тут каштуе 40 тысяч! (у папярэднім страху — 60)

душавая кабінка у нумары, які каштуе ў раёне 100 тысяч

ложак тамсама

тут я ночыў за 40 тысяч. ванна на калідоры — як у тыповым эўрапейскім хостэлы. але ўсё новае, цэлае, утульнае. гарачая вада ёсьць круглыя суткі (стаяць бойлеры Арыстон). мне спадабалася.

той самы пакой — усяго тут тры ложкі.

адчуйце розьніцу!

ps тэлефон другога гатэлю 8-01770-5-96-14, адрас Гейсіка, 1

Тэгі:


16 Responses to “кароткі агляд двух нясьвіскіх гатэляў”

  1. 1. Kolt Says:

    Глеб, забейте на эти отели – приезжайте ко мне в гости!
    Лучше 40k потратить на коньячину и ветчину, чем на гостиничную комнату.
    🙂
    Хороший обзор, можно сопру?

  2. 2. labadzenka Says:

    распаўсюджвайце гэтую веду — у мэтах бясьпекі добрых гасьцёў Нясьвіжа ))

  3. 3. Ася Паплаўская Says:

    прэзідэнцкі нумар – уразілася і перажагналася

  4. 4. Елена Says:

    Про дырочку в сливном бачке – шедеврально! )))

    Гостиница в Щучине:
    http://barsun-life.livejournal.com/26312.html

  5. 5. verkeus Says:

    #1 это совсем не президенсткий люкс. я жил в этой г-це в 2007, номер люкс совсем другой, 2-комнатный, и очень опрятный, в т.ч. и ванна/туалет. если конечно речь идет о той г-це, которая окнами на ратушу выходит.

  6. 6. labadzenka Says:

    для тых, хто не зразумеў, пасьля “прэзідэнцкі люкс” стаўлю смайлік )

  7. 7. Ида Грезь Says:

    первый отель необходимо срочно сжечь – в гигиенических целях. мляяя, а как руки мыть в этой чудо-раковине?

  8. 8. turist Says:

    Я мяркую лепш на прыватнай кватэры 2-х пакаёвай з эўрарамонтам па тым самым кошце. Цікава чаму госці горада не карыстаюцца такімі паслугамі?

  9. 9. ka4x4ok Says:

    За 40к зараз не тое што вяндліны, нармальнай “каніны” не купіш =)

  10. 10. labadzenka Says:

    turist, а як гасьцям пра гэта даведацца?

  11. 11. Ася Паплаўская Says:

    а я было падумала, што ты ўсёр’ёз пра прэзідэнцкі )))

  12. 12. vedmo4ka Says:

    Я однажды ночевала в единственной гостинице Лунинца, это почти то же самое, что отель 1 в Несвиже))))))

  13. 13. Светлая Says:

    Сёлета жыла ў першым гатэлі ў Нясвіжы… Цэлых 10 дзён!!! Кошт нумара — амаль 50 тысяч у суткі… Магу пайсці ў заклад, Глеб, — мае здымкі яшчэ “весялейшыя”!!! Асабліва — “ванны пакой”!!! Калі па шчырасці, мне павінны былі не толькі вярнуць грошы, але і заплаціць столькі ж — за маральныя і фізічныя пакуты!!! :))

  14. 14. Елена Says:

    В ноябре 2011 года после осмотра номера в гостинице “Несвиж” (в котором, кстати, не было мест) я поселилась в номере 205 гостиницы Несвижского ЖКХ по улице Гейсика. Хороший ремонт, чистая комната, нормальные санузлы (в коридоре). Было тепло, хорошо, персонал вежлив и приветлив. Постояльцев мало (почему меня это не насторожило?).
    Утром проснулась, искусанная клопами, которые по мне ползали. Поймала двоих, отнесла в Несвижский районный центр гигиены и эпидемиологии. В тот же день была проведена проверка помещений гостиницы – насекомых не обнаружили. Как выяснили по результатам определения насекомых в ГУ “Минский ОЦГЭиОЗ”-  вид Cimex  Lectularius – клоп постельный. 
    Любимая пижама, в которой я спала, полотенца, привезенные с собой, пошли в костер. Одежда, которая была на мне вечером – в химчистку. Слава Богу, домой эту мерзость я не привезла. Пришлось также сходить на прием к дерматологу по возвращении  – укусы чесались, а воспаленное воображение уже рисовало чесоточных клещей, платяных и иных вшей.  
    Этот случай навсегда избавил меня от желания ночевать где-либо кроме своего дома.
    Елена

  15. 15. Labadzenka Says:

    але страшная гісторыя!

Leave a Reply