it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 28

шматкроць бываючы ў Чэхіі, ніколі ня ехаў сюды. стэрэатып, што маскалёў тут больш чым чэхаў, ня вабіў. а гэтым разам, каб меркаваць на ўласным досьведзе, паехаў.
маскалёў тут сапраўды больш за чэхаў. але. як высьветлілася, калі абстрагавацца ад іх, то месца вельмі мілае і прыемнае.

пераважны кантынгент курортнікаў — такія во бабулькі і дзядулькі. гэта тлумачыцца тым, што людзі едуць сюды збольшага лекавацца, а ня проста адпачываць.

катрыншчык на вуліцы Масарыка

такі кубачак з носікам — абавязковы атрыбут карлаварскіх адпачыванцаў. зь 15 крыніц, разьмешчаных у розных месцах, цячэ з-пад зямлі мінэральная вада рознай тэмпэратуры (ад 30 да 72 градусаў). людзі ходзяць і п’юць яе — каму як доктар прапісаў. піць без такога кубачка тут — мавэтон. тыя, хто п’е з плястыкавых стаканчыкаў ці хатніх кубкаў, выглядаюць дзівакамі. каштуе такі кубак ад 50 тыс на нашыя грошы.

калянада, у якой разьмешчаныя 2 крыніцы (адная пад самой калянадай, другая –у дамочку зьлева.

крыніца на пляцы перад самай урачыстай, Млянавай калянадай

Рынкавая калянада

інтэр’ер

сапраўдны гейзэр, які раней насіў імя вялікага чэха Юрыя Гагарына

шкляная штукенцыя перад касьцёлам — выгляд гейзэра зьверху

інтэр’ер касьцёла

надзвычай мілая рэч — своеасаблівы музычны інструмант, на якім можа зайграць кожны. гук — як ад званочкаў.

гатэль Тэрмал — савецкая страшэнная гаргара, якая разбурае ўвесь выгляд горада. я б яго зруйнаваў.

страшыдла зьверху.

водная лячэбніца

паўлін (ходзіць проста пад нагамі, але ўжо без хваста)

яшчэ адна водная лячэбніца

фігурка сарны на гары

удалечыні — грандгатэль Пуп


One Response to “Карлавы Вары”

  1. 1. vedmo4ka Says:

    да, классно там. А бравый солдат Швейк еще сохранился? раньше там стояли толпы желающих с ним снятьсЯ)

Leave a Reply