it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 11

сябры!

праект “дзіцячая заМова” — гэта 100 вясёлых малюнкаў пра тонкасці і цікавосткі беларускай мовы. тэмы малюнкаў падказвалі чытачы блога, малюнкі выстаўляліся 100 дзён. усе выпускі дасяжныя тут

— як адрозніць “сябе” і “сабе”, “гаспадарку” і “гаспадыню”, “цяпер” і “зараз”?
— што такое “усцяж”, “імбрык” і “мянташка”?
— як па-беларуску сказаць “трусы”, “бюстгалтер”, “изморось”, “хлопок” і “машинное масло”?
— якое беларускае слова перакладаецца пяццю расейскімі?

адказы на гэтыя пытанні — у кнізе “дзіцячая заМова”! на сёньняшні дзень кніжка ўжо здаецца ў друк. яна будзе зроблена ў выглядзе нататніка на спружыне: каб любы аркуш-малюнак можна было лёгка выдзерці і павесіць перад вачыма, каб запамінаць.

ужо цяпер вы можаце падпісацца на атрыманне кнігі!

для гэтага вам трэба даслаць на мэйл labadzenka@gmail.com :

1. сваё імя і прозвішча
2. свой электронны адрас
3. свой тэлефон
4. колькасць патрэбных вам асобнікаў
5. спосаб атрымання: асабіста (на презентацыі ў Менску) альбо поштаю (у гэтым выпадку пазначце адрас з індэксам)

кошт кнігі складзе прыкладна 35 тысяч рублёў

заМоўце сабе! парайце сябрам! лайкніце ў фэйсбуку! прыпасіце на падарунак! прэзэнтуйце знаёмым дзеткам!

таксама вы можаце ахвяраваць на дабрачыннасьць!

Тэгі:


14 Responses to “набывайце кніжачку “дзіцячая заМова”!”

  1. 1. Kolt Says:

    Глеб, я не знаю, что раскрашивать в ваших рисунках – треугольники тел и круги голов, разве что. Да и по жёлтому – как-то не очень. Думаю, что функцию разукрашки можно оставить недокументированной.
    Возможно стоит помещать рисунки по одному на листе, чтобы задняя сторона листа оставалась чистой для рисования и записей.

  2. 2. Ptitsina Says:

    Замаўляю адразу некалькі. Маёй Каці спатрэбіцца і на падарунак сяброўкам самае то!

  3. 3. Гелена Says:

    Ці каб можна было на адваротным баку аркушыкаў запісваць словы і пераклад )

  4. 4. Labadzenka Says:

    Гелена, адваротны бок будзе чысты — так і задумвалася! А як лічыце, ці трэба даваць у канцы слоўнічак складанай лексікі, якая сустракаецца на малюнках?

  5. 5. Irina Mantsevich Says:

    Глеб, Дзiцячыя заМова вельмi добрая iдэя, i гэта сапрауды патрэбна!!! Дзякуй Вам!!! Я лiчу, што трэба дадаць слоунiк, бо я , напрыклад, рускамоуная, i таму ня усе словы зразумела.  Поспехау!! (прабачце за у нескладовае). Как замовiць книгу? Якi кошт?  

  6. 6. Labadzenka Says:

    наконт слоўніка падумаю! буду ўдзячны, калі напішаце, якія канкрэтна словы цяжказразумелыя для Вас. замовіць патрэбную колькасьць аобнікаў можна, напісаўшы на labadzenka@gmail.com кошт напішу ў прываце. кніжка ўжо вярстаецца, павінна выйсьці да канца месяца.

  7. 7. Guest Says:

    на які кошт арыентавацца?

  8. 8. Tsimokhinasveta Says:

    Глеб,вельмі хачу замовіць некалькі кніжак,мінімум 3.На які кошт арыентавацца,а галоўнае – калі ўжо можна будзе атрымаць і якім чынам?

  9. 9. Irina Mantsevich Says:

    *Як

  10. 10. Саша Says:

    А как зовут главных героев? И когда планируется проведение презентации?

  11. 11. labadzenka Says:

    імёны ім я адмыслова не даваў — няхай дзеткі прыдумляюць на прэзентацыі )) кніжка яшчэ ў друку, таму дату прэзентацыі яшчэ не прызначаў. інфармацыя будзе на блогу, а таксама ў рассылцы ўсім, хто замовіў кніжачку.

  12. 12. Саша Says:

    Было бы очень здорово, чтобы в окончательном варианте книги для детей были расставлены ударения))))

  13. 13. labadzenka Says:

    у слоўніку, які ідзе ў канцы кнігі і налічвае 150 словаў, націскі расстаўленыя абсалютна ва ўсіх

  14. 14. Baggins Says:

    Можа што новага чутна пра выпуск? А то неяк сціхла ўсё …

Leave a Reply