it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 24

фота: Глеб Лабадзенка, Сяргей Шапран (першая паштоўка)
дызайн: Аляксей Кульбіцкі
на адвароце кожнай паштоўкі — верш.

каб атрымаць паштоўкі поштаю, лістуйце labadzenka@gmail.com

Тэгі: ,


10 Responses to “камплект сувэнірных паштовак да 75-годзьдзя Рыгора Барадуліна”

  1. 1. astrynczanka Says:

    mister Kub, аўтарства здымкаў належыць Глебу. не думаю, што паэт быў супраць, калі Глеб яго здымаў. адпаведна Глеб як аўтар здымкаў мае права іх распаўсюджваць.
    цікава, фатографы, якія ў сваіх майстэрнях вывешваюць здымкі розных людзей, таксама пытаюць у іх дазвол?!

  2. 2. Лех Качинский Says:

    Olga Глеб Лабадзенка в своей “Шашкой”-критикой любит помахать направо и налево.
    И благодарные зрители отвечают ему взаимностью.

  3. 3. Яна' Says:

    2 Лех Качинский:

    Толькі існуе важкае адрозьненьне: Глеб Лабадзенка па-пустому не “махае шашкаю-крытыкаю”, для гэтага, як правіла, сапраўды ёсьць падставы.

  4. 4. Kub Says:

    2 Яна’: dura lex sed lex. Калі вяна на Вас уплывае – можа да доктара трэба?

    2 astrynczanka: інтэрнэт у Вас ё – пагугліце праваадносіны фатографа/мадэлі ды аўтарскія правы!
    “цікава, фатографы, якія ў сваіх майстэрнях вывешваюць здымкі розных людзей, таксама пытаюць у іх дазвол?!” – БЕЗУМОЎНА

    А рэакцыя Глеба такая, бо, відавочна, што ён грэбуе фармальным падыходам, але не ўсё ў жыцці так проста. Таму быў прыклад пра “эХскаватар”.. Калі сам парушаеш закон – што ж патрабаваць яго выканання ад іншых?! нейкая лукапрактыка (((

  5. 5. Яся Says:

    Ды ўсё проста і ў рэпертуары Лабадзенкі.
    Зарабіць грошы на ўсім! І пабольш.
    А цяпер, калі Барадулін у шпіталі, добрая інфармацыйнай нагода, каб паштоўкі пачалі прадавацца актыўна.
    Падарунак Барадуліну – гэта прадаць паштоўкі і аддаць грошы яму на лячэньне.
    Але Лабадзенка ніколі гэтага ня зробіць, бо за грошы і маці родную прадасьць.

    Наконт падатковай інспекцыі не хвалюйцеся. Дзьве хвіліны таму вашыя дадзеныя (кантакты, адрэса, месца працы) пакінутыя на сайце са спасылкай на дзейнасць, якую вы незаконна ажыццяўляеце.

  6. 6. labadzenka Says:

    Янка Купала
    ВОРАГАМ БЕЛАРУШЧЫНЫ

    Чаго вам хочацца, панове?
    Які вас выклікаў прымус
    Забіць трывогу аб той мове,
    Якой азваўся беларус?

    Чаму вам дзіка яго мова?
    Паверце, вашай ён не ўкраў,
    Сваё ён толькі ўспомніў слова,
    3 якім радзіўся, падрастаў.

    Цяпер і вы загаварылі,
    3 апекай выйшлі, як з зямлі;
    А што ж дагэтуль вы рабілі?
    А дзе ж дагэтуль вы былі?

    Ваш брат і цёмны, і галодны;
    Хацінка свой зжывае век;
    І век не знаў ён дум свабодных,
    І крыўдзіў свой брат — чалавек.

    Вам страшна нашай слёзнай песні
    І жальбы страшна вам глухой?
    Вам жудка сонца напрадвесні?
    Мілей вам холад з цемнатой?

    А што ж вам беларус такога
    Пасмеў зрабіць, пасмеў сказаць?
    Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа,
    Як свайго брата шанаваць!

    Эх, кіньце крыўдамі карміцца,—
    Кожны народ сам сабе пан;
    І беларус можа змясціцца
    Ў сям’і нялічанай славян?

    Напасцю, лаянкай напраснай
    Грудзей не варта мазаліць!
    Не пагасіць вам праўды яснай:
    Жыў беларус і будзе жыць!

    Не столькі “хамскія” натуры
    На карках вынеслі сваіх!
    І свіст даносчыкаў пануры,
    Паверце, не запудзіць іх!

    К свабодзе, роўнасці і знанню
    Мы працярэбім сабе след!
    І будзе ўнукаў панаванне
    Там, дзе сягоння плача дзед!
    1907

  7. 7. Мiкалай Says:

    Яся а хто Вам перашкаджае зарабляць грошы? Я гляджу Вас болей клапоiць каб у кагось цi не было, чым каб было ў Вас.

  8. 8. Лех Качинский Says:

    Яся видно вы лично не любите labadzenka.И пытаетесь вылить этот негатив на блог.
    Заработать на паштовках Барадулина-это вообще глупость.

  9. 9. labadzenka Says:

    Мікалай, усё ў парадку. У 1917 і 1939 галадранцы па такой жа логіцы таксама “кулакоў” раскулачвалі, бо тыя грошы зараблялі. Калі нехта думае, што я выпусьціў паштоўкі і кніжку, каб зарабіць — шкада такіх недалёкіх людзей. Важныя для мяне людзі, якіх я люблю і паважаю, бачаць гэта інакш. Найперш, што для мяне галоўнае, сам Барадулін, зь якім мы знаёмыя 10 гадоў, які адыграў велізарную ролю ў маім жыцьці і якому я, як магу, дзякую — і словамі, і справамі. Падарунак яму — значная частка накладу і паштовак, і кніжкі — каб ён змог падарыць яе ўсім, каму палічыць патрэбным. Астатняе прадам — і вярну пушчаныя на гэта грошы, часткова пазычаныя.
    А гэта чыста па-беларуску — “каб у суседа карова здохла”. Кожны бачыць у сітуацыі тое, што хоча. Хтосьці дзякуе, хтосьці плявузгае. У дадзеным выпадку, калі дзяўчына займаецца такім — у яе яўна ня ўсё ў парадку ў асабістым жыцьці. Ня ведаю, чым перайшоў дарогу канкрэтна ёй. Але заўважыў — што б ты не рабіў, заўжды знойдуцца тыя, каму гэта не падабаецца. І гэта нармалёва. Усім падабаецца толькі рубель 😉

  10. 10. Kub Says:

    “Падарунак яму — значная частка накладу і паштовак, і кніжкі — каб ён змог падарыць яе ўсім, каму палічыць патрэбным. ”

    мой першы комеэнт, агулам, і быў пра тое, бо (можа я не так чытаю – то навучыце!) у пасце акрамя “продажу” пра “падарунак” ніхалеры няма… Мо пісАць трэ дакладней?

    Глебе, (спіну не казыча?) – трэ быць прасцей і калі карыстацца “хітрыккамі” заканадаўства, то не папракаць у гэтым іншых! Такія ў 37м годзе братоў-беларусаў стралялі цэлу дзень, а пасля ішлі дахата – “праца ё праца”…(((