it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 21

вярнуўся з паездкі ў Мёры-Верхнядзьвінск-Полацак. за адзін дзень адматалі 670 км, правялі чатыры прэзэнтацыі “Галасоў”. падрабязная справаздача крыху пазьней. а зараз хачу зьвярнуць вашую ўвагу на адзін камэнтар, пасьля якога я зразумеў, што сёньняшні дзень пражыты не дарма

Darina Sinitsa

Добры дзень, Глеб!!! Выбачайце, не ведаю Вашага імя па бацьку.
Я толькі прыйшла са школы і адразу вырашыла Вам напісаць :))) Мне вельмі спадабалася сустрэча з ўсімі вамі!!! І вельмі рада, што хоць наша першая школа не пазначана ў Вашым спісе, вы ўсё ж такі да нас завіталі!!! Дзякуй вялікі за сустрэчу!!! Вы ўсе – проста СУПЕР!!!! Таццяна Беланогая вельмі добра спявае *я зараз слухаю яе дыск – мне падабаецца*!!!
Пасля вашага наведвання я чамусьці пачала размаўляць на беларускай мове, і нават у магазіне пачала размаўляць па-беларуску!!! ))) Я раней не ведала, што размаўляць на роднай мове так прыемна!!! ;)))
Яшчэ раз дзякуй вам усім!!!!!

Тэгі: ,


2 Responses to “камэнтар, які даў мне зразумець, што дзень пражыты не дарма”

  1. 1. Yanika Says:

    Ці вы думалі, што гэта адзіны каментар будзе? Так не. Мая сяброўка-аднаклассніца хутчэй мяне зреагавала, на жаль, канешне)) Таксама хачу выказаць свае ўражанні ад сустрэчы з вамі. Кажуцы па сакрэту, гэта адзіная сустрэча, ан якой мне было вельмі цікава, і не хацелася спаць)) Прыемна было сустрэцца з Сяргеем Панізнікам, бо я была і ў Лявомпалі, дзе ім створаны музеі, ды і на ўроках літаратуры вельмі зацікавілася творчасцю Яўгеніі Янішчыц, таму цікава было пабачыць чалавека, з якім быў звязаны лёс гэтай выдатнай паэткі. Прыгожа, аж кранаючы за сэрца, пела Таццяна. Ну, і вы, Глеб, вельмі цікавая асоба, я бы сказала, нават, такая харызматычная, поўная энергіі, вашу цудоўную мову хочацца слухаць і слушаць )) *саромеюся* Як ужо адзначыла Darina Sinitsa, мы сталі з ёй размаўляць па-беларуску, што вельмі здзіўляе, чамусьці, акаляючых людзей. Ідзем мы па вуліцы, а людзі пазіраюць, як на якіхсьці “інтурыстаў”.. Крыўдна, што сказаш..Аднак, не буду паглябляцца ў праблему сучаснага становішча мовы і культуры Беларусі. Хочацца яшчэ раз шчыра падзякаваць вам за такую цікавую сустрэчу. Жадаю вам творчых поспехаў!!!

  2. 2. labadzenka Says:

    пррыемна чытаць такія камэнтары, што тут скажаш!.. калі магу неяк дапамагчы вам актыўней прыйсьці да беларушчыны (падказаць, што пачытаць, паглядзець, паслухаць) — вы ведаеце мой e-mail і тэлефон. заўжды рады!..

Leave a Reply