it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 15

001

Прыехаўшы ў Рым, я адразу адправіўся глядзець Калізэй. Гэтая манумэнтальная пабудова створаная ў 80 годзе нашай эры, будова ішла ўсяго 5 гадоў.

Вядома, Калізэй уражвае. Адкуль не глядзі на яго — не ўяўляеш, як 2000 гадоў таму без сучаснай тэхнікі і матэрыялаў удавалася рабіць такое.

002

Асноўнае прызначэньне Калізэю — арэна для глядыятарскіх баёў. Памятаеце славуты знак — альбо падняты, альбо апушчаны вялікі палец?..

003

Разбурэньне Калізэю распачалі варвары. Таксама ў розны час ён быў крэпасьцю розных рымскіх родаў.

004

Уваход у Калізэй платны — 12 эўра дарослым, 7,5 — моладзі да 24 гадоў. Найвыгадней у Рыме купляць “Roma Pass” — білет ва ўсе музэі за 23 эўра. Акупляецца ўжо на трэцім музэі.

005

Калізэй шмат у чым адноўлены і якасна закансэрваваны. Рэзануў мяне хіба што сучасны ліфт. Згадаліся нашыя “рэстаўратары” з Мірскім замкам.

006

Калізэй у Рыме — самае папулярнае месца, як Эйфелева вежа ў Парыжы.

007

Коткі жывуць проста на былой арэне, і ніхто іх не чапае.

008

У калідорах Калізэю прахалода нават у сьпякотны дзень

009

Турыстаў тут — як мурашоў. Асабліва кітайцаў, ад якіх нікуды ў Эўропе не схавацца.

010

Аднак кошты ля Калізэю неапраўдана высокія. Тыя самыя сувэніры я прыдбаў на адной з рымскіх вулачак ўдвая таньней

011

У Калізэі мяне не пакідала адчуваньне, нібыта патрапіў у падручнік па гісторыі

012

Увогуле, Рым — горад-музэй. Хаця самі рымляне вядуць занадта актыўны, далёка не музэйны лад жыцьця

013

Калізэй глядзіцца высакародна з любога наўкольнага пункту

Тэгі:


4 Responses to “Калізэй”

  1. 1. vedmo4ka Says:

    А вот здесь я не была. Даже на снимках впечатляет. А вообще многие туристы рассказывают, что по прошествии времени самым ярким пятном в памяти остается именно Рим.
    Подсела на твой блог. Очень многое нравится. Спасибо

  2. 2. Dr. Luck Says:

    Ещё немного Глеба есть здесь:
    http://dr-luck.livejournal.com/37053.html

  3. 3. astrynczanka Says:

    здымкі проста суперскія!!! дзякуй, Глеб :))))

    да Dr. Luck: здымкі Глеба на http://dr-luck.livejournal.com/37053.html – няма слоў, асабліва “Глеб Лабадзенка. Вигляд згори:)”

  4. 4. Dr. Luck Says:

    так, я підкралась несподівано, а він на радощах усміхнувся:)))))

Leave a Reply