it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 29

Штораз, спыняючыся на запраўцы ў дарозе, я ўголас дасылаю тузін праклёнаў інжынэру-будаўніку з-пад Берасьця Пятру Пракаповічу, які кіруе Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
Рэч у тым, што месяцы тры таму інжынэр-будаўнік Пракаповіч, думаючы, як бы яшчэ нашкодзіць беларускай эканоміцы, узяўся за “дэдалярызацыю” гэтай самай эканомікі. І забараніў, каб на запраўках прымалі валюту (пакінулі толькі на Берасьцейскай трасе /Пеця туды дадому езьдзіць/ і дарозе на аэрапорт).
Ладна, забаранілі — дык пастаўце на кожнай запраўцы па абменьніку. Бо часта здараецца сытуацыя, калі трэба заліць бэнзыну, а беларускіх грошай няма. Няма таму, што я заўжды захоўваю грошы ў далярах ці эўра. Па-першае, так надзейней. Па-другое, так я меньш марную.

І вось стаіш ты на запраўцы, у баку амаль нічога, а касірка паціскае плячыма: “Вашыя 10 даляраў узяць ня можам…” І мы разам клянем інжынэра-будаўніка з-пад Берасьця Пецю Пракаповіча, які на пасадзе прараба будаўнічага трэста “Цэлінаградпрамбуд” у Казахстане, напэўна, прыносіў Беларусі большую карысьць.

P.S. А сёньня пачытаў у навінах прапанову Мінспорту і турызму — дазволіць ў прыдарожных кавярнях расплочвацца валютай.
Правая рука ня ведае, што левая робіць…
prokopovich_0

Тэгі:


11 Responses to “калі будаўнік кіруе Нацбанкам…”

  1. 1. Petr Says:

    Этот “кадровый работник” еще и ажно ГЕРОЕМ БАЛАРУСИ стал в 2006!!!

    А также: Орден Отечества III степени, Орден Трудового Красного Знамени,
    Орден «Знак Почёта», Заслуженный строитель Белорусской ССР.

    Может в стройке он и разбирается, но в банковской системе – как свинья в апельсинах.

    PS. Спокойствие, Бог всех накажет….

  2. 2. vedmo4ka Says:

    бог всех простит

  3. 3. Мiкалай Says:

    Не стану аспрэчваць Вашы адноciны да ППП (яны ў нас супадаюць). Але хацеў удакладнiць, што ён з падПружан, а з Тамашоўцы (Берасцейскi р-н), нават аднакласнiк першага беларускага касманаўта П. Клiмука.

  4. 4. Мiкалай Says:

    прабачце “не з падПружан, а з Тамашоўцы”

  5. 5. labadzenka Says:

    ведаеце, я таксама чытаў раней, што Пракаповіч з-пад Берасьця, але калі адкрыў ягоную афіцыйную біяграфію, то прачытаў там пра вёску пад Пружанамі. калі ж вы дакладна ведаеце, выпраўляю.

  6. 6. Сяргей Says:

    … вось стаіш ты на запраўцы, у баку амаль нічога, а касірка паціскае плячыма: “Вашыя 10 даляраў узяць ня можам…” …

    Какая слезная история. У белорусов в Беларуси закончились белорусские рубли. Куда смотрит правительство? “Да, “дедолоризация” – для простых белорусов с десяткой баксов в кармане не удобно!” Ну просто отличный вывод! 🙂

    Глеб, а может мы пойдем дальше и будем зрить в корень?! И возьмем отменим к чертовой бабушке белоруский рубль? I ўсё будзе ў далярах! И не надо никаких обменников. И никаких тебе понимаеш пожиманий плечами касирши… 😉

  7. 7. labadzenka Says:

    Сяргею, а захоўваць грошы ў далярах — гэта, з вашага пункту гледжаньня, злачынства?..

  8. 8. Сяргей Says:

    Глеб > а захоўваць грошы ў далярах — гэта,
    Глеб > з вашага пункту гледжаньня, злачынства?..

    З майго погляду, гэта проста здаровы погляд на жыццё 🙂

    Але ж трэба дакладна падзяляць дзяржаўныя інтарэсы i інтарэсы грамадзяніна. Дэдалярызацыя – добра. Транзiтны канал – добра.

    Зручнасць для выпадковых замежных “прайдзісьветаў” – таксама добра (i палiва ды i харчаванне). Але ж гэта ўсё ў рамках еўрапейскай аўтастрады, а не ў рамках нашай краіны, у якую што б патрапіць трэба звярнуць з дарогі.

    Беларусь у Еўропе, гэта напэўна, як Жодзіна, на трасе Мінск-Барысаў – вельмі зручнае мястэчка, так як яго можна праехаць не спыняючыся за 2-3 хвіліны…

  9. 9. labadzenka Says:

    вы зараз разважаеце як тыповы беларус (у дрэнным сэнсе гэтага слова 🙂 ) — сам лягу пад лаўкай, а госьця пакладу на ложак: “замежніку зручна”, “турысту зручна”.
    значыцца, калі нам самім нязручна — нічога страшнага?.. паверце, з такой праблемай сутыкаўся ня толькі я.

  10. 10. тыповы беларус (у дрэнным сэнсе гэтага слова) Says:

    🙂

  11. 11. Apalonik Says:

    Вось ужо разыйшоўся)) Нешта мне ў Нямеччыне ніхто не прапаноўваў бензін за зайцоў)))

Leave a Reply